Кубак Францыі па футболе
| Кубак Францыі па футболе | |
| Заснаваны | 1918 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 7 317 |
| Дзейны чэмпіён | Ліль |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Марсэль (10) |
| Вэб-сайт | http://www.fff.fr |
Кубак Францыі па футболе (па-француску: Coupe de France de football) або Кубак Шарля Сымона (па-француску: Coupe Charles Simon) — штогадовае спаборніцтва для францускіх футбольных клюбаў, якое праводзіцца Фэдэрацыяй футбола Францыі з 1918 году. Кубак не прайшоў толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марсэлем» павалілася трыбуна стадыёна «Стад Арман-Сэзар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1 500 былі параненыя. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.
У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафэсійныя футбольныя клюбы, а таксама аматарскія футбольныя клюбы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сэзону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Супэркубку Францыі й атрымлівае права выступіць у Лізе Эўропы. Прыз на Кубак Францыі ёсьць пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза уручаецца ягоная копія.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Кубак Францыі на сайце FFF
- Кубак Францыі на сайце LFP
- Кубак Францыі. Статыстыка
|
|||||
Кубак Францыі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў