Кубак Даніі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кубак Даніі па футболе
DBU Pokalen logo.png
Заснаваны 1955
Колькасьць камандаў 104
Дзейны чэмпіён Эсб’ерг
Найбольш пасьпяховы клюб Оргус (9)
Вэб-сайт DBU Pokalen
Soccerball current event.svg Сэзон 2013—2014 гадоў

Кубак Даніі па футболе (па-дацку: DBUs Landspokalturnering for herrer) — спаборніцтва, якое штогод праводзіцца Дацкім футбольным зьвязам сярод футбольных клюбаў Даніі. Упершыню праведзены ў 1955 годзе. Напрацягу сваёй гісторыі спаборніцтва мела шмат назваў паводле спонсараў, як то ад 1990 да 1996 году меў назву «Кубак Giro», ад 1997 да 1999 — «Кубак Compaq», ад 2000 да 2004 — «Кубак DONG», да 2005 — «Кубак Ekstra Bladet» (паводле назвы спонсараў).

Пераможца гэтага турніра бярэ ўдзел у турніры Лігі Эўропы УЭФА на наступны год. Апошнім пераможцам кубка, на сёньняшні момант, зьяўляецца клюб Супэрлігі «Эсб’ерг», перамогшы 9 траўня 2013 году ў фінале іншага прадстаўніка вышэйшай дацкай лігі клюб «Ранэрс» зь лікам 1:0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]