Сэдрык Карасо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэдрык Карасо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сьнежня 1981(1981-12-30)[1][2] (42 гады)
Рост 187 см
Вага 87 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2008
2002
2004—2005
2008—2009
2009—2017
2017—2018
Алімпік Марсэль
Крыстал Пэлас (арэнда)
Генгам (арэнда)
Тулюза
Бардо
Галатасарай
59 (0)
1 (0)
26 (0)
37 (0)
256 (0)
1 (0)
Зборныя
2011 Францыя 1 (0)

Сэдрык Карасо (па-француску: Cédric Carrasso; нарадзіўся 30 сьнежня 1981 году, Авіньён, Францыя) — былы францускі футбаліст, брамнік. У 2011 годзе правёў 1 матч у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Марсэль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карасо далучыўся да юнацкай акадэміі «Марсэля» ва ўзросьце трынаццаці гадоў і, нягледзячы на сыход у «Авіньён» на адзін год у 1998 годзе, менавіта ў «Марсэлі» ён падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт. Перш чым Сэдрык атрымаў шанец згуляць за першую каманду, ён быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Крыстал Пэлас» на сэзон 2001—2002 гадоў, дзе згуляў толькі адзін матч. Па вяртаньні ў «Марсэль», Карасо дэбютаваў у асноўным складзе клюбу 2 лістапада 2002 году ў гульні супраць «Манпэлье», якая скончылася зь лікам 2:0. Пазьней ён зьмяняў Вэдрана Рунье яшчэ некалькі гульняў.

Потым на працягу доўгага часу Карасо знаходзіўся ў цені Фаб’ена Бартэза, аднак пасьля здолеў прабіцца ў склад у сэзоне 2006—2007 гадоў і прымусіў Бартэза сысьці з клюбу.

«Тулюза»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2008 году Сэдрык перайшоў з «Марсэлю» ў «Тулюзу» за 2,5 млн эўра, дзе стаўся асноўным брамнікам клюбу.

«Бардо»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўдалага сэзону ў «Тулюзе» Сэдрыка запрыкмецілі функцыянэры «Бардо», зь якім 30 чэрвеня 2009 году Карасо падпісаў кантракт на 4 гады[3]. Сума трансфэру склала 8 млн эўра.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы выступам за «Тулюзу», Карасо атрымаў запрашэньне ў зборную Францыю на таварыскі матч супраць зборнай Аргентыны 11 лютага 2009 году. Пасьля гэтага ён стала запрашаўся на ўсе гульні зборнай пад кіраўніцтвам Раймона Дамэнэка, але заўсёды ў якасьці трэцяга брамніка пасьля Юго Лярыса й Стыва Манданды. Дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы 8 чэрвеня 2011 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бардо»:

«Галатасарай»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Cédric Carrasso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в CEDRIC CARRASSO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Каррассо официально стал игроком «Бордо»(недаступная спасылка). championat.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэдрык Карасосховішча мультымэдыйных матэрыялаў