Яан Гуркюф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яан Гуркюф
Яан Гуркюф
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1986 (27 гадоў)
Плёэмёр, Францыя
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліён
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2009
2008—2009
2009—2010
2010—
Рэн
Мілян
Бардо
Бардо
Ліён
66 (6)
36 (2)
37 (12)
32 (6)
54 (7)
Нацыянальная зборная
2008— Францыя 29 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 траўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
27 траўня 2013.

Яан Гуркюф (па-француску: Yoann Gourcuff; 11 ліпеня 1986, Плёэмёр, Францыя) — францускі футбаліст брэтонскага паходжаньня, атакавалы паўабаронца ліёнскага «Алімпіка» й нацыянальнай зборнай Францыі. Яан зьяўляецца сынам вядомага былога футбаліста, які зараз працуе футбольным трэнэрам, Крыстыяна Гуркюфа.

Паводле словаў Давіда Жыналя, Гуркюф зьяўляецца лепшым францускім гульцом свайго пакаленьня[1]. Яго стыль гульні й здольнасьці прыцягнулі параўнаньне яго з францускай футбольнай легендай Зынэдынам Зыданам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаўшы сваю кар’еру ў клюбе «Ляр’ен», галоўным трэнэрам якога быў ягоны бацька Крыстыян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».

У сэзоне 2003—2004 гадоў ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сэзоны былі даволі пасьпяховымі. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гуркюф забіў 16 галоў, а «Рэн» скончыў сезон на 7-м месцы й атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.

Улетку 2006 году вядучыя клубы Эўропы, як то «Валенсія», «Аякс» і «Арсэнал», былі зацікаўлены ў куплі гульца, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілян», падпісаўшы кантракт да 2011 году. Сваю кар’еру ў гэтым клюбе Яан пачаў голам у браму грэцкага клубу «АЕК» у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 году «Мілян» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў францускі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі. Пазьней «Бардо» выкупіў трансфэр Яана за 15 млн эўра.

23 жніўня 2010 году ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на гульца за 22 млн эўра[2]. 25 жніўня Гуркюф падпісаў зь ліёнцамі пяцігадовы кантракт[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 году ў таварыскай гульне супраць зборнай Швэцыі[4]. На пляцоўцы Яан зьявіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу зь лікам 3:2[5]. Свой першы гол за францускую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 году ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Румыніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян:

Бардо:

Ліён:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яан Гуркюфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў