Франк Рыбэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Франк Рыбэры
Франк Рыбэры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1983
Булёнь-сюр-Мэр, Францыя
Рост 170
Вага 72
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя Мюнхэн
Нумар 7
Моладзевыя клюбы
1989—1996
1996—1999
1999—2000
Канці Булёнь
Ліль
Булёнь
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005
2005—2007
2007—
Булёнь
Алез
Брэст
Мэц
Галатасарай
Марсэль
Баварыя
28 (6)
19 (1)
35 (3)
20 (1)
14 (0)
60 (11)
146 (47)
Нацыянальная зборная
2006— Францыя 64 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
5 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
23 чэрвеня 2012.

Франк Рыбэры (па-француску: Franck Ribéry; нарадзіўся 7 красавіка 1983 году, Булёнь-сюр-Мэр, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Францыі на пазыцыі паўабаронцы. Па веравызнаньні зьяўляецца мусульманам.

Клубная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францускія клюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булёнь», якая гуляла ў 2-й францускай лізе. У наступным сэзоне перайшоў у клюб клясам ніжэйшым у «Алімпік» з Алезу. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблемаў, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У 20032004 годзе выступаў за «Брэст», у 2004 годзе перайшоў у «Мэц».

«Галатасарай» Стамбул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе Франк перайшоў у «Галатасарай», які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку. У складзе «Галатасараю» стаў пераможцам кубку Турэччыны.

«Алімпік» Марсэль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франк перайшоў на правах вольнага агента ў «Алімпік Марсэль» у 2005 годзе. У 2006 годзе са зборнай Францыяй стаў фіналістам чэмпіянату сьвету.

«Баварыя» Мюнхэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 чэрвеня 2007 году перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клюбу 25 мільёнаў эўра. Рыбэры атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэньні кар’еры Мэхмэта Шоля, легенды клюбу, у канцы сэзону 2006—2007 гадоў. Рыбэры паказаў сябе як шматбаковы й хуткі паўабаронца, які забясьпечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клюбу: Міраслава Клёзэ і Люку Тоні.

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Францыі дэбютаваў у траўні 2006 году ў матчы супраць Мэксыкі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Турэччыны Галатасарай:

Сьцяг Францыі Марсэль:

Сьцяг Нямеччыны Баварыя:

Сьцяг Францыі зборная Францыі:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Рыбэры было 2 гады, ён і ягоная сям’я патрапілі ў сур’ёзную аўтакатастрофу ў Булёні-сюр-Мэр. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з грузавіком, і Франк стукнуўся тварам аб ветравое шкло. Пасьля гэтай падзеі на правай частцы твару ў яго засталіся два доўгіх шнары. Рыбэры прапаноўвалі правесьці плястычную апэрацыю, якая б цалкам выдаліла гэтыя шнары, але ён адмовіўся, матывуючы гэта тым, што яны робяць яго мацней[1].

Франк прыняў іслам і жанаты на альжырцы па імені Вагіба й мае зь ёй двух дачок. Малодшая дачка нарадзілася 9 студзеня 2008 году ў Парыжы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Франк Рыбэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў