Мікаэль Ляндро
| Мікаэль Ляндро | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 траўня 1979 (34 гады) Машэкуль, Францыя |
|
| Рост | 184 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Бастыя | |
| Нумар | 40 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2006 2006—2009 2009—2012 2013— |
Нант Пары Сэн-Жэрмэн Ліль Бастыя |
335 (0) 114 (0) 105 (0) 5 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2001— | Францыя | 11 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Мікаэль Ляндро (па-француску: Mickaël Landreau; нарадзіўся 14 траўня 1979, Машэкуль, Францыя) — францускі футбаліст клюба «Бастыя» й нацыянальнай зборнай Францыі, які гуляе на пазыцыі брамніка.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Нант» [рэдагаваць]
Ляндро вырас у футбольнай школе «Нанту», і доўгі час быў ягоным асноўным брамнікам. Ягоны дэбют прыйшоўся на матч супраць «Бастыі» ў 1996 годзе й скончыўся ўнічыю 0:0. Праз тры гады галкіпэр перамог са сваім клюбам у Кубку Францыі, а праз сэзон стаў ягоным двухразовым уладальнікам. Самы шчасьлівы момант у кар’еры Ляндро наступіў, мабыць, у 2001 годзе, калі «Нант» стаў чэмпіёнам Францыі.
ПСЖ [рэдагаваць]
У сэзоне 2005—2006 гадоў француз адыграў свой апошні год у родным клюбе й пакінуў яго ў сувязі з заканчэньнем кантракту й жаданьнем выступаць на больш высокім узроўні. За «Нант» Ляндро правёў 335 матчаў у чэмпіянаце Францыі. Ён падпісаў чатырохгадовае пагадненьне з сталічным «Пары Сэн-Жэрмэн» і стаў ягоным капітанам, з тых часоў рэгулярна гуляючы за парыжан.
«Ліль» [рэдагаваць]
29 чэрвеня 2009 года Мікаэль перайшоў у «Ліль» падпісаўшы трохгадовы кантракт[1].
«Бастыя» [рэдагаваць]
23 сьнежня 2012 году Ляндро падпісаў шасьцімесяцовую дамову з карсыканскім клюбам «Бастыя»[2]. [20] Пасьля пераезду на Корсыку, Ляндро паведаміў, што да гэтага ён адмовіўся ад пераходу ў італьянскі «Інтэр»[3].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
За галоўную нацыянальную каманду Ляндро правёў крыху больш за дзесяць матчаў, застаючыся ў цені Фаб’ена Бартэза й Грэгары Купэ. Нягледзячы на гэта, ён узяў сабе першы нумар на чэмпіянаце сьвету 2006 году, і хоць не правёў там ніводнага матчу — стаў срэбраным прызэрам першынства. У 2008 годзе не трапіў у заяўку каманды на чэмпіянат Эўропы 2008 году.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
Нант:
- Чэмпіён Францыі: 2001
- Уладальнік Кубка Францыі: 1999, 2000
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 1999, 2001
Ліль:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Срэбраны прызэр Чэмпіён сьвету: 2006
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Ландро перешел из ПСЖ в «Лилль». sports.ru
- ^ Mickaël Landreau au Sporting. SC Bastia.
- ^ Mickael Landreau has revealed he turned down the chance to move to Inter Milan to join Bastia. Sky Sports
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мікаэль Ляндро — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце FFF.fr.
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ляндро (бр) · 2 Бумсонг · 3 Лізаразю · 4 Віера · 5 Галяс · 6 Макелеле · 7 Пірэс · 8 Дэсаі · 9 Саа · 10 Зыдан · 11 Вільтор · 12 Анры · 13 Сыльвэстр · 14 Ратэн · 15 Цюрам · 16 Бартэз (бр) · 17 Дакур · 18 Пэдрэцьці · 19 Саньёль · 20 Трэзэге · 21 Марле · 22 Гаву · 23 Купэ (бр) · Трэнэр Сантыні |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ляндро (бр) · 2 Бумсонг · 3 Абідаль · 4 Віера · 5 Галяс · 6 Макелеле · 7 Малюда · 8 Дарасо · 9 Гаву · 10 Зыдан · 11 Вільтор · 12 Анры · 13 Сыльвэстр · 14 Саа · 15 Цюрам · 16 Бартэз (бр) · 17 Жывэ · 18 Дыяра · 19 Саньёль · 20 Трэзэге · 21 Шымбанда · 22 Рыбэры · 23 Купэ (бр) · Трэнэр Дамэнэк |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |