Ляік Рэмі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляік Рэмі
Ляік Рэмі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1987 (27 гадоў)
Рые-Ля-Пап, Францыя
Рост 183 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008
2008—2010
2010—2013
2013—2014
2013—2014
2014—
Ліён
Лянс
Ніцца
Марсэль
Кўінз Парк Рэйнджарз
Ньюкасл Юнайтэд
Чэлсі
12 (0)
10 (3)
68 (26)
68 (27)
16 (6)
26 (14)
2 (1)
Зборныя
2009— Францыя 28 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 верасьня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
4 верасьня 2014.

Ляік Рэмі (па-француску: Loïc Rémy; 2 студзеня 1987, Рые-Ля-Пап, Францыя) — францускі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Францыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён»[1]. Там яго знайшлі скаўты клюбу «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасьля некалькіх гадоў у акадэміі клюбу 11 кастрычніка 2006 году Рэмі падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сэнт-Эт’ена», замяніўшы на 73 хвіліне Сыльвэна Вільтора. У 2008 годзе ня маючы дастатковай гульнявой практыкі Ляік на правах арэнды перайшоў у склад клюбу «Лянс».

5 чэрвеня 2008 году Рэмі перайшоў у табар «Ніццы». Сума трансфэру склала 8 млн эўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клюбу[2]. Гулец дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўра», у якім ягоная каманда трывала паразу зь лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клюбу, «Ліёна». Надалей Ляік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсэль». Сума трансфэру ня была выкрытая, аднак, паводле некаторых зьвестак, яна ацэньваецца ў 15 млн эўра[3].

13 студзеня Рэмі афіцыйна далучыўся да складу ангельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня гулец на правах арэнды перайшоў у клюб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе гулец вярнуўся ў «Кўінз Парк Рэйнджарз», які зноўку патрапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лёнданскім клюбе Ляік звычайна выходзіць на замену Дыега Коста ў канцы матчу.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 сакавіка 2008 году з-за траўмы Т’еры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Ангельшчыны і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 году Ляік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Эўропы 2012 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліён»:

«Марсэль»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ляік Рэмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў