Ляран Касэльні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляран Касэльні
Ляран Касэльні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасьня 1985 (29 гадоў)
Цюль, Францыя
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2009
2009—2010
2010—
Генгам
Тур
Ляр’ен
Арсэнал
41 (0)
67 (5)
35 (3)
97 (6)
Зборныя
2011— Францыя 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 лістапада 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
9 верасьня 2013.

Ляран Касэльні (па-француску: Laurent Koscielny; нарадзіўся 10 верасьня 1985 году, Цюль, Францыя) — францускі футбаліст польскага паходжаньня, які выступае за анельскі клюб «Арсэнал» на пазыцыі абаронцы. Зь нядаўняда часу зьяўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Францыі, у якой дэбютаваў у 2011 годзе.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляран пачаў займацца футбалам у шэрагу маленькіх клюбаў перш чым у 18 гадоў да яго ня выказаў цікавасьць клюб «Генгам», дзе пачалася ягоная прафэсійная кар’ера. У 2007 годзе гулец далучыўся да складу «Тура», дзе ў сэзоне 2008—2009 гадоў у чэмпіянаце Лігі 2 ўвайшоў у склад сымбалічнай зборнай[1]. Дзякуючы гэтаму посьпеху, наступны сэзон гулец пачаў у шэрагах клюбу з вышэйшай лігі Францыі «Ляр’ену». Брэтонскі клюб выклаў 1,7 млн эўра за пэрспэктыўнага абаронцу.

У час летняга трансфэрнага вакна ў чэрвені 2010 году зьявілася інфармацыя, што ў паслугах Касэльні зацікаўлены ангельскі «Арсэнал», які быў гатовы заплаціць «Ляр’ену» за таленавітага абаронцу 8,45 млн эўра. 5 ліпеня француская газэта «Ouest-France» апублікавала паведамленьне аб тым, што Касэльні трэніруецца з рэзэрвовым і моладзевым складам «кананіраў», чакаючы, пакуль клюб афіцыйна абвесьціць пра ягоны трансфэр. Праз два дні, 7 ліпеня, «Арсэнал» пацьвердзіў пераход Лярана ў каманду[2]. У новым клюбе француз атрымаў шосты нумар, які раней насіў іншы цэнтральны абаронца Філіп Сэндэрос, які перайшоў у «Фулгэм» тым жа летам. Галоўны трэнэр «Арсэналаа» Арсэн Вэнгэр сказаў, што вырашыў набыць Касэльні з-за ягонага росту, бо іншыя цэнтральныя абаронцы саступалі супернікам па гэтаму парамэтру. У афіцыйнай сустрэчы Касэльні дэбютаваў у матчы першага тура ангельскй Прэм’ер-Лігі супраць «Лівэрпула». Падчас матчу Ляран атрымаў дзьве жоўтыя карткі й быў выдалены на пятай кампэнсаванай да другога тайма хвіліне, прычым абедзьве ён атрымаў ужо па заканчэньні 90 хвілінаў.

24 ліпеня 2012 году Касэльні, не зважаючы на цікавасьць з боку «Барсэлёны»[3], падпісаў новы кантракт з «Арсэналам»[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касэльні ня быў зайграны за нейкую зборную да 26 гадоў. Дзякуючы свайму польскаму паходжаньню, то бок дзед гульца быў палякам, які зьехаў у Францыю на сталае жыцьцё, меў права выступаць за зборную Польшчы, але не аформіў польскага грамадзянства. У шэрагу інтэрвію ён, прызнаючы польскае паходжаньне празь дзеда, заяўляў, што не адчувае сувязі з Польшчай і адчувае сябе толькі французам[5].

3 лютага 2011 году Касэльні атрымаў выклік у зборную Францыі на таварыскі матч супраць зборнай Бразыліі[6], аднак правёў гэты матч на лаўцы рэзэрвоўцаў. 11 лістапада 2011 году ён дэбютаваў у зборнай, пачаўшы гульню супраць зборнай ЗША ў стартавым складзе. Матч скончыўся зь лікам 1:0 на карысць французаў. Ляран быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай на чэмпіянат Эўропы 2012 году. Падчас матчаў групавога раўнда ён не трапляў у асноўны склад, аднак згуляў у чвэрцьфінале, дзе французы саступілі зборнай Гішпаніі зь лікам 0:2. Аднак, нягледзячы на выніковы лік, Ляран прадэманстраваў ўпэўненую гульню[7] і быў названы найлепшым гульцом матчу францускай прэсай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ляран Касэльнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў