Зборная Швайцарыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Швайцарыя
Фэдэрацыя Швайцарская футбольная асацыяцыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Отмар Гітцфэльд
Найбольш гульняў Гайнц Гэрман (117)
Найбольш пасьпяховы гулец Аляксандар Фрай (42)
Першая гульня
Сьцяг Францыі Францыя 1:0 Швайцарыя Сьцяг Швайцарыі
(Парыж, Францыя; 12 лютага 1905)
Самая буйная перамога
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 7:0 Сан-Марына Сьцяг Сан-Марына
(Санкт-Гален, Швайцарыя; 5 чэрвеня 1991)
Самая буйная параза
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 0:9 Ангельшчына (ам.) Сьцяг Ангельшчыны
(Базэль, Швайцарыя; 20 траўня 1909)
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Вугоршчына 9:0 Швайцарыя Сьцяг Швайцарыі
(Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына; 29 кастрычніка 1911)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 8 (упершыню: 1934)
Дасягненьні чвэрцьфінал, 1934, 1938, 1954
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 3 (упершыню: 1996)
Дасягненьні 1 этап, 1996, 2004, 2008
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Швайцарыі па футболе — прадстаўляе Швайцарыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Швайцарская футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1905 году. Пачынаючы зь лета 2008 году пасаду ейнага галоўнага трэнэра займае Отмар Гітцфэльд.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой першы міжнародны матч зборная Швайцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі й атрымала паразу ў ім зь лікам 0:1. Найвышэйшым посьпехам у ейнай гісторыі была заваёва срэбраных мэдалёў на Алімпіядзе 1924 году ў Парыжы й перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце сьвету 2002 году.

У пэрыяд 19301960-х гадоў у станаўленьні зборнай і ў швайцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнэр Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучыні катэначча) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусьветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954), апошні зь яких праходзіў у самой Швайцарыі. У 1960-х гадох у гісторыі зборнай Швайцарыі пачаўся пэрыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў.

Толькі ў пачатку 1990-х гадоў ангельскаму трэнэру Рою Годжсану атрымалася вярнуць Швайцарыю ў эліту сусьветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату сьвету 1994 году й чэмпіянат Эўропы 1996 году. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Гітцфэльда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы 2004 году й чэмпіянату сьвету 2006 году; на апошнім сусьветным першынстве яна здолела выйсьці з групы і толькі ў 1/8 фіналу атрымала паразу ад зборнай Украіны па выніках сэрыі пасьляматчавых пэнальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швайцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусьціўшы ніўводным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету здараецца ня гэтак часта.

Улетку 2008 году Швайцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Эўропы 2008 году. У хатнім чэмпіянаце швайцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]