Зборная Нямеччыны па футболе
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
а ў канцы ўсё роўна перамагаюць немцы
Гары Лінэкер
| Мянушкі | Die Nationalelf | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Фэдэрацыя | Футбольны зьвяз Нямеччыны (Deutscher Fußball-Bund) |
||||||||||||||||||||||||||||||||
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Галоўны трэнэр | Ёахім Лёў, 2006- | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Найбольш гульняў | Лотар Матэўс (150) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Найбольш пасьпяховы гулец |
Герд Мюлер (68) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Першая гульня (Базэль, Швайцарыя; 5 красавіка, 1908) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Самая буйная перамога (Стакгольм, Швэцыя; 1 ліпеня, 1912) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Самая буйная параза (Оксфард, Ангельшчына; 16 сакавіка, 1909) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Удзел | 16 (Упершыню 1934) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны, 1954, 1974, 1990 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Чэмпіянат Эўропы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Удзел | 9 (Упершыню 1972) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны, 1972, 1980, 1996 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Збо́рная Няме́ччыны па футбо́ле — уяўляе Нямеччыну, у міжнародных матчах па футболе. Пасьля аб'яднаньня Нямеччыны зьяўляецца паўнапраўнай спадчыньніцай зборнай ФРГ і ГДР. Мужчынская зборная — трохкратны чэмпіён сьвету, зьяўляецца адной з самых вядомых і моцных у Эўропе. Кіравальнай арганізацыяй зборнай выступае Футбольны зьвяз Нямеччыны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Кіраўніцтва зборнай
- Галоўны трэнэр
- Ёахім Лёў (Joachim Löw)
- Галоўны памагаты трэнэра
- Ганс-Дзэтэр Флік (Hans-Dieter Flick)
- Трэнэр брамнікаў
- Андрэас Кёпке (Andreas Köpke)
- Мэнэджар
- Олівэр Бэрхоф (Oliver Bierhoff)
[рэдагаваць] Гісторыя
Пасьля Другой сусьветнай вайны Нямеччына дамаглася ўнікальных вынікаў у футболе. У даваенны пэрыяд найвышэйшым яе дасягненьнем было трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету 1934. Пасьля вайны краіна была падзеленая, і ў 1948 у Ўсходняй Нямеччыны зьявіліся свая асацыяцыя, зборная і свой чэмпіянат. Але ў ГДР дзяржава надавала больш увагі індывідуальным, а не камандным выглядам спорту, і ўсходнім немцам было далёка да посьпехаў сваіх суайчыньнікаў па іншым боку жалезнай заслоны. Два іх галоўных дасягненьня: алімпійскае золата Манрэаля-76 і перамога зь лікам 1:0 у адзіным матчы супраць ФРГ на чэмпіянаце сьвету 1974.
У Заходняй Нямеччыне справы ішлі нашмат лепш. Пасьля выключэньня з ФІФА у 1946 ФРГ ізноў увайшла ў яе склад у 1950 і ўжо праз чатыры гады выйграла чэмпіянат сьвету. Гэтая перамога пад кіраўніцтвам трэнэра Зэпа Гербэргера была тым больш каштоўнай, што ў фінале былі зрынутыя «вугорскія чараўнікі». Прайграўшы зь лікам 3:2, яны патрывалі ўсяго другую паразу за апошнія пяць гадоў.
Пасьля гэтага немцы дамагліся яшчэ вялікіх посьпехаў. На чэмпіянатах сьвету яны выходзілі ў паўфінал у 1958, у чвэрцьфінал у 1962, а ў 1966 былі другімі.
70-я гг. сталі зорнымі гадамі зборнай ФРГ і мюнхэнскай «Баварыі». «Баварыя» тройчы выйграла Кубак чэмпіёнаў — у 1974, 1975 і 1976 гг., а яе гульцы складалі ядро зборнай, якая выйграла чэмпіянат сьвету 1974 і чэмпіянаты Эўропы 1972 і 1980 гг., застаўшыся другой у 1976.
Франц Бэкэнбаўэр сваімі пасьпяховымі падлучэньнямі да нападу зьмяніў паданьне аб ролі чысьцільшчыка і быў прызнаны адным з лепшых абаронцаў у сьвеце, а Герд Мюлер быў узорам «машыны па забіваньні галоў». У 62 гульнях за зборную ён забіў 68 мячоў.
Пераможныя традыцыі 70-х гг. былі падтрыманыя новым пакаленьнем гульцоў. Карл-Хайнц Румэнігэ, Лотар Матэўс, Рудзі Фэльлер, Юрген Клінсман, Томас Хэслер і Матыяс Замэр сталі зоркамі сусьветнага футбола. Зборная Нямеччыны на чэмпіянаце сьвету 1982 у фінале саступіла італьянцам. Гэтак жа на чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы 1986 г. зборная Нямеччыны ізноў выйшла ў фінал, дзе зноў здавольвалася толькі срэбрам, саступіўшы зборнай Аргентыны вядзёнай Дыега Марадонай. Пасьля перамогі ў чэмпіянаце сьвету 1990 адбылося аб'яднаньне Нямеччыны, і немцы, выкарыстаўшы набытыя рэсурсы, выйгралі чэмпіянат Эўропы ў 1996, перамогшы ў фінале чэхаў зь лікам 2:1.
На гэтым посьпехі скончыліся і Нямеччыны патрэбна была сур'ёзная рэарганізацыя нацыянальнага футбола. У чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету 1998 зборная патрывала зруйнавальную паразу (0:3) ад Харватыі, якая павергла нямецкіх заўзятараў у стан шоку, а на Эўра-2000 было зусім ужо дрэнна: прайграўшы ангельцам і партугальцам, немцы скончылі групавы турнір на ніжнім радку табліцы і пакінулі чэмпіянат. Праўда, на мундыяле 2002 немцы дайшлі да фіналу, дзе прайгралі бразыльцам 0:2, але гэта збольшага адбылося дзякуючы лёгкай сетцы ў плэй-оф і дасьведчаным вэтэранам каманды.
На Эўра-2004 зборную Нямеччыны чакаў такі жа ганебны выступ як і на папярэднім першынстве Эўропы — нічыі зь Латвіяй і Нідэрляндамі, а пройгрыш Чэхіі пакінуў немцаў за бортам плэй-оф. Рудзі Фэльлера, які тады ўзначальваў зборную, адправілі ў адстаўку і даверылі падрыхтоўку да хатняга чэмпіянату сьвету Юргену Клінсману.
[рэдагаваць] Нямеччына на ЧС 2006
Зборная Нямеччыны, як гаспадыня чэмпіянату не праходзіла кваліфікацыю і адразу была вызначаная ў групу «А», у якую па жэрабі патрапілі Польшча , Коста Рыка і Эквадор.
У матчы адкрыцьця чэмпіянату немцы сустракаліся са зборнай Коста Рыкі, вельмі добра пачаўшы матч ім атрымалася ўжо да 12-й хвіліне весьці 2-0 (памылка: на самай справе немцы забілі першымі, але костарыканцы зраўнялі лік і ён склаў ужо 1-1. Потым немцы вырваліся наперад давядучы лік да 3-1, але і тут іх супернікі скарацілі лік да 3-2 у сярэдзіне другога тайма), аднак потым гульня трохі супакоілася і костарыканцы змаглі намацаць слабыя месцы ў абароне гаспадароў. Сустрэча завяршылася зь лікам 4-2 у карысць зборнай Нямеччыны. Два гала ў немцаў забіў Міраслаў Клозэ, у якога ў гэты дзень (9 чэрвеня), да таго ж, быў дзень нараджэньня.
Другі матч выдаўся вельмі складаным, зборная Польшчы вельмі добра абараняла свае вароты, да таго ж, у мелых польскія карані, нападнікаў, Падольскі і Клозэ, не атрымлівалася завяршыць удар. Пад заслону матчу Олівэр Нойвіль, які выйшаў на замену, здолеў замкнуць прастрэл Оданкора. 1-0 другая перамога немцаў.
Апошні матч групавога турніру павінен быў стаць дужаньнем за першае месца ў групе «А», але як такога дужаньня не атрымалася. Зборная Нямеччыны моцна дадала ў параўнаньні з першым матчам і добра абараняючыся змагла забіць тры неўзаемных мяча ў вароты зборнай Эквадору - аднаго з адкрыцьцяў ЧС-2006.
На стадыі плэй-оф, першым супернікам Нямеччыны стала зборная Швэцыі. Падапечныя Юргена Клінсмана правялі выдатны матч, выйграўшы 2:0. Пасьля гэтага матчу аб гаспадарах сур'езна загаварылі як аб прэтэндэнтах на мэдалі. Гэтыя амбіцыі пацьвердзіў і наступны матч супраць аднаго з фаварытаў турніру зборнай Аргентыны. Прапусьціўшы першы мяч, немцы паказалі сябе сапраўднай баявой камандай і змаглі адыграцца. У сэрыі пэнальці нервы здалі ў прадстаўнікоў Паўднёвай Амэрыкі. Запал на поле бушавалі нават пасьля фінальнага сьвістка і паміж футбалістамі абедзьвюх каманд адбылася бойка.
У паўфінале зборная Нямеччыны была спыненая зборнай Італіі. Увесь матч ішла роўнае бескампраміснае дужаньне, з нападамі то на адны, то на іншыя вароты, але абарона абедзьвюх каманд гуляла лепш нападнікаў. Асноўны час скончылася ўнічыю 0:0, дадатковае таксама падыходзіла да канца і здавалася ўсё вырашыць сэрыя пэнальці. Але на апошніх хвілінах італьянцам атрымалася забіць мяч, пасьля розыгрышу кутняга дакладны абвадзячы ўдар зрабіў Фабіа Гроса. Немцы кінуліся амаль усёй камандай да варот суперніка і прапусьцілі контрвыпад дэль Пьера, у выніку 2:0 і наперадзе толькі матч за 3-е месца.
У паядынку за бронзавыя мэдалі чэмпіянату з Партугаліяй заўзятары зноў убачылі зборную Нямеччыны, якая гарэзна і хораша гуляла матч адкрыцьця. Адзінае адрозьненьне - у абароне каманда гуляла стражэй, тым больш свой апошні матч у зборнай праводзіў галкіпэр Олівэр Кан. Зь лікам 3:1, паказаўшы цікавы атакавалы футбол, зборная Нямеччыны стала трэцяй зборнай у сьвеце на найблізкія 4 гады.
[рэдагаваць] Усе трэнэры зборнай
| Імя | Пэрыяд | Гульняў | В | Н | П | Дасягненьні |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Камітэт АФГ | 1908-1927 | 63 | 18 | 13 | 32 | |
| Ота Нэрц | 1928-1936 | 70 | 42 | 10 | 18 | |
| Зэп Гербэргер | 1936-1964 | 162 | 92 | 26 | 44 | Чэмпіёны 1954 |
| Гельмут Шэн | 1964-1978 | 139 | 87 | 30 | 22 | 2-е месца ЧС 1966 Чэмпіёны Эўра-72 Чэмпіёны ЧС 1974 2-е месца Эўра-76 |
| Юп Дэрвал | 1978-1984 | 67 | 45 | 11 | 11 | Чэмпіёны Эўра-80 2-е месца ЧС 1982 |
| Франц Бэкэнбаўэр | 1984-1990 | 66 | 36 | 17 | 13 | 2-е месца ЧС 1986, Чэмпіёны ЧС 1990 |
| Бэрці Фогтс | 1990-1998 | 102 | 67 | 23 | 12 | 2-е месца Эўра-92, Чэмпіён Эўра-96 |
| Эрых Рыбэк | 1998-2000 | 24 | 10 | 6 | 8 | |
| Рудзі Фэльлер | 2000-2004 | 53 | 29 | 11 | 13 | 2-е месца ЧС 2002 |
| Юрген Клінсман | 2004-2006 | 25 | 14 | 6 | 5 | 3-е месца ЧС 2006 |
| Разам: | 771 | 440 | 153 | 178 |
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат сьвету 1954 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Турэк (бр) • 2 Лабанд • 3 Кольмайер • 4 Баўэр • 5 Эрхардт • 6 Экэль • 7 Позіпаль • 8 Май • 9 Мэбус • 10 Лібрых • 11 Мэтцнэр • 12 Ран • 13 Марлок • 14 Клодт • 15 О. Вальтар • 16 Ф. Вальтар • 17 Гэрман • 19 Пфаф • 20 Шэфэр • 21 Кубш (бр) • 22 Квяткоўскі (бр) • Трэнэр Зэп Гербэргер |
||
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат Эўропы 1972 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Клеф (бр) • 2 Майер (бр) • 3 Бэкэнбаўэр • 4 Бэла • 5 Брайтнэр • 6 Хэтгес • 7 Шварцэнбэк • 8 Фогтс • 9 Бонхоф • 10 Хэнэс • 11 Кэпэл • 12 Нэтцэр • 13 Грабоўскі • 14 Хайнкес • 15 Крэмэрс • 16 Лёр • 17 Мюлер • Трэнэр Гельмут Шён |
||
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат сьвету 1974 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Майер (бр) • 2 Фогтс • 3 Брайтнэр • 4 Шварцэнбэк • 5 Бэкэнбаўэр • 6 Хэтгес • 7 Вімэр • 8 Кульман • 9 Грабоўскі • 10 Нэтцэр • 11 Хайнкес • 12 Овэрат • 13 Мюлер • 14 Хэнэс • 15 Флоэ • 16 Бонхоф • 17 Гэльцэнбайн • 19 Капэльман • 20 Крэмэрс • 21 Нігбур (бр) • 22 Клеф (бр) • Трэнэр Гельмут Шён |
||
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат Эўропы 1976 — 2-е месца | ||
|---|---|---|
|
1 Майер (бр) • 2 Фогтс • 3 Дытц • 4 Шварцэнбэк • 5 Бэкэнбаўэр • 6 Вімэр • 7 Бонхоф • 8 Генэс • 9 Мюлер • 10 Бэер • 11 Хэльцэнбайн • 12 Ворм • 13 Данэр • 14 Бонгартц • 15 Флоэ • 16 Ноглы • 17 Кальтц • Трэнэр Гельмут Шён |
||
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат Эўропы 1980 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Шумахер (бр) • 2 Брыгель • 3 Кульман • 4 К. Фэрстэр • 5 Дытц • 6 Шустэр • 7 Б. Фёрстэр • 8 Румэніге • 9 Хрубэш • 10 Х. Мюлер • 11 Алофс • 12 Мэмэрынг • 13 Бонхоф • 14 Магат • 15 Штыліке • 16 Цымэрманн • 17 Дэльхайе • 19 Вотава • 20 Кальтц • 21 Юнгханс (бр) • 22 Иммель (бр) • Трэнэр Юп Дэрваль |
||
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат сьвету 1982 — 2-е месца | ||
|---|---|---|
|
1 Шумахер (бр) • 2 Брыгель • 3 Брайтнэр • 4 К. Фёрстэр • 5 Б. Фёрстэр • 6 Дрэмлер • 7 Літбарскі • 8 Фішэр • 9 Хрубэш • 10 Мюлер • 11 Румэніге • 12 Ханэс • 13 Райндэрс • 14 Магат • 15 Штыліке • 16 Алофс • 17 Энгельс • 19 Гіронімус • 20 Кальтц • 21 Франкэ (бр) • 22 Імэль (бр) • Трэнэр Юп Дэрваль |
||
| Зборная ФРГ — Чэмпіянат сьвету 1986 — 2-е месца | ||
|---|---|---|
|
1 Шумахер (бр) • 2 Брыгель • 3 Брэмэ • 4 К. Фёрстэр • 5 Гергет • 6 Эдэр • 7 Літбарскі • 8 Матэўс • 9 Фёльлер • 10 Магат • 11 Румэніге • 12 Штайн (бр) • 13 Альговэр • 14 Бэртольд • 15 Аўгенталер • 16 Тон • 17 Якобс • 19 Алофс • 20 Хэнэс • 21 Рольф • 22 Імэль (бр) • Трэнэр Франц Бэкэнбаўэр |
||
| Зборная Нямеччыны — Чэмпіянат сьвету 1990 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Ілгнэр (бр) • 2 Ройтэр • 3 Брэмэ • 4 Колер • 5 Аўгенталер • 6 Бухвальд • 7 Літбарскі • 8 Геслер • 9 Фёльлер • 10 Матэўс • 11 Міл • 12 Аўман (бр) • 13 Рыдле • 14 Бэртольд • 15 Байн • 16 Штайнэр • 17 Мёльлер • 19 Пфлюглер • 20 Тон • 21 Герман • 22 Кёпке (бр) • Трэнэр Франц Бэкэнбаўэр |
||
| Зборная Нямеччыны — Чэмпіянат Эўропы 1992 — 2-е месца | ||
|---|---|---|
|
1 Ілгнэр (бр) • 2 Ройтэр • 3 Брэмэ • 4 Колер • 5 Бінц • 6 Бухвальд • 7 Мёльлер • 8 Геслер • 9 Фёльлер • 10 Доль • 11 Рыдле • 12 Кёпке (бр) • 13 Тон • 14 Гельмэр • 15 Фронтцэк • 16 Замэр • 17 Эфэнбэрг • 19 Шульц • 20 Вэрнс • Трэнэр Бэрці Фогтс |
||
| Зборная Нямеччыны — Чэмпіянат Эўропы 1996 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Кёпке (бр) • 2 Ройтэр • 3 Бодзэ • 4 Фройнд • 5 Гельмэр • 6 Замэр • 7 Мёльлер • 8 Шоль • 9 Бобіч • 10 Геслер • 11 Кунц • 12 Кан (бр) • 13 Баслер • 14 Бабэль • 15 Колер • 16 Шнайдэр • 17 Цыге • 19 Штрунц • 20 Бэрхоф • 21 Айльц • 22 Рэк (бр) • Трэнэр Бэрці Фогтс |
||
| Зборная Нямеччыны — Чэмпіянат сьвету 2002 — 2-е месца | ||
|---|---|---|
|
1 Кан • 2 Лінке • 3 Рэмэр • 4 Баўман • 5 Рамелаў • 6 Цыге • 7 Нойвіль • 8 Хаман • 9 Янкер • 10 Рыкен • 11 Клозэ • 12 Леман • 13 Балак • 14 Асамоа • 15 Кель • 16 Йэрэміэс • 17 Бодэ • 19 Шнайдэр • 20 Бірхоф • 21 Метцэльдэр • 22 Фрынгс • 23 Бут • Трэнэр Фёльлер |
||
| Зборная Нямеччыны — Чэмпіянат сьвету 2006 — 3-е месца | ||
|---|---|---|
|
1 Леман • 2 Янсэн • 3 Фрыдрых • 4 Хут • 5 Кель • 6 Навотны • 7 Швайнштайгер • 8 Фрынгс • 9 Ханке • 10 Нойвіль • 11 Клозэ • 12 Кан • 13 Балак • 14 Асамоа • 15 Хітцльшпэргер • 16 Лам • 17 Мертэзакер • 19 Шнайдэр • 20 Падольскі • 21 Метцэльдэр • 22 Одонкор • 23 Хільдэбранд • Трэнэр Клінсман |
||
| Чэмпіёны сьвету па футболе | |
|---|---|
| Эўрапейскія футбольныя зборныя (УЭФА) | |
|---|---|
| Сучасныя зборныя:
Азэрбайджан | Альбанія | Ангельшчына | Андора | Армэнія | Аўстрыя | Баўгарыя | Беларусь | Босьнія і Герцагавіна | Бэльгія | Валія | Вугоршчына | Гішпанія | Грузія | Грэцыя | Данія | Ізраіль | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан | Кіпр | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Македонія | Малдова | Мальта | Нарвэгія | Нідэрлянды | Нямеччына | Партугалія | Паўночная Ірляндыя | Польшча | Расея | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя | Украіна | Фарэрскія выспы | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Шатляндыя | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія Былыя зборныя: Вялікабрытанія | ГДР | Саар | СНД | СР Югаславія (Сэрбія і Чарнагорыя) | СССР | СФРЮ | Чэхаславаччына |
| Міжнародны футбол | |
|---|---|
ФІФА | Чэмпіянат сьвету | Жаночы ЧС | Алімпіяда | Кубак Канфэдэрацыяў | Рэйтынг зборных | Гулец году | Чэмпіянат сьвету (моладзевы) | Чэмпіянат сьвету (юнакі) | Клюбны чэмпіянат сьвету па футболе | Сьпіс зборных
|
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зборная Нямеччыны па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

