Томас Мюлер
| Томас Мюлер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 верасьня 1989 Вайльгайм, ФРН |
|
| Рост | 186 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баварыя Мюнхэн | |
| Нумар | 25 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| —2000 2000—2007 |
Пэль Баварыя Мюнхэн |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008— | Баварыя Мюнхэн | 116 (39) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Нямеччына | 32 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Томас Мюлер (па-нямецку: Thomas Müller; нарадзіўся 13 верасьня 1989 году, Вайльгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі нападніка. Мюлер можа гуляць на розных пазыцыях, як то атакуючага паўабаронцы, другога форварда. Томас зьяўляецца бронзавым прызэрам чэмпіянату сьвету 2010 года. Уладальнік «Залатой бутсы» чэмпіянату сьвету 2010 года (5 мячоў + 3 перадачы) і лепшым маладым гульцом чэмпіянату.
Зьмест |
Клубная кар’ера [рэдагаваць]
«Баварыя» Мюнхэн [рэдагаваць]
У Бундэсьлізе дэбютаваў 15 жніўня 2008 году ў матчы супраць «Гамбурга». 12 верасьня 2009 году Томас аформіў свой першы дубль ў Бундэсьлізе ў матчы з «Барусіяй» Дортмунд, а праз тры дні паўтарыў свой вынік ужо ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы мячы ў браму «Макабі» з Хайфы (3:0). Па выніках сэзона ён, нароўні з Тоні Кроосам, Марка Марынам і Штэфанам Кісьлінгам стаў адкрыцьцём чэмпіянату, забіўшы 13 мячоў і выдаўшы 10 галявых перадач. У агульнай складанасьці ў сэзоне 2009—2010 гадоў Томас забіў 19 галоў.
Трансфэрны кошт гульца на 28 верасьня 2011 году складае 33 млн эўра.
Кар’ера ў зборнай [рэдагаваць]
3 сакавіка 2010 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы са зборнай Аргентыны на мюнхэнскай Альянц Арэне. Мюлер выйшаў у стартавым складзе й быў заменены на 66-й хвіліне на іншага дэбютанта Тоні Крооса, а немцы саступілі 0:1.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010
- Фіналіст Ліга чэмпіёнаў: 2010
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
У лістападзе 2009 году Томас ажаніўся на сяброўцы Лізе, зь якой сустракаўся 2 гады.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Томас Мюлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Баварыі Мюнхэн»
- Статыстыка на сайце fussballdaten.de
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Аога · 5 Таскі · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Кісьлінг · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Трахоўскі · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Какаў · 20 Баатэнг · 21 Марын · 22 Бут (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Гюндаган · 3 Шмэльцэр · 4 Гевэдэс · 5 Гумэльс · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Шурле · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Бэндэр · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Гётцэ · 20 Баатэнг · 21 Ройс · 22 Цылер (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |