Міраслаў Клёзэ
| Міраслаў Клёзэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1978 (34 гады) Аполе, Польшча |
|
| Рост | 183 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ляцыё | |
| Нумар | 25 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—1999 1999—2001 2000—2004 2004—2007 2007—2011 2011— |
Гомбург Кайзэрсьляўтэрн-2 Кайзэрсьляўтэрн Вэрдэр Баварыя Ляцыё |
18 (1) 50 (26) 120 (44) 89 (53) 98 (24) 27 (12) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2001— | Нямеччына | 120 (64) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Міраслаў Ёзэф Клёзэ (па-нямецку: Miroslav Josef Klose; 9 чэрвеня 1978, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжаньня, нападнік італьянскага клюба «Ляцыё» й нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Дзеліць другое месца сярод лепшых бамбардзіраў у гісторыі чэмпіянатаў сьвету разам зь Гердам Мюлерам (па 14 мячоў), адстаючы ад Раналда толькі на адзін мяч. Зьяўляецца другім у сьпісе лепшых бамбардзіраў ў гісторыі зборнай Нямеччыне пасьля Герда Мюлера.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Кар’еру пачаў у клюбе пятага дывізіёна «Гомбургу» й у свой першы сэзон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзэрсьляўтэрна». Спачатку Клёзэ гуляў у другой камандзе клюба, але потым галоўны трэнэр клюба Ота Рэхагель заўважыў маладога нападніка й неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 года Міраслаў дэбютаваш у складзе клюба, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матчу супраць «Айнтрахта», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[1].
«Вэрдэр» [рэдагаваць]
2 сакавіка 2004 года Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Нямеччыны клюбам «Вэрдэр»[2][3], які праяўляў цікавасьць да гульца на працягу ўсяго сэзону з-за неабходнасьці знайсьці замену сыхоўшага ў «Шальке-04» Аілтану[4]. Кошт трансфэра склаў 5 млн эўра, заробак гульца — 2,5 млн эўра ў год[5]. Дэбют Міраслава ў новым клюбе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[6].
«Баварыя» [рэдагаваць]
26 чэрвеня 2007 года прэзыдэнт мюнхэнскай «Баварыі» Карл-Гайнц Румэніге абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Вэрдэрам» па пераходзе Клёзэ. Міраслаў падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў эўра. У барацьбе за нападніка мюнхэнскі клюб апярэдзіў такіх эўрапейскіх грандаў, як гішпанская «Барсэлёна» й італьянскі «Ювэнтус».
«Ляцыё» [рэдагаваць]
Улетку 2011 года ў Клёзэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клюб ня здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 года гулец пакінуў клюб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клюбам «Ляцыё»[7].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
З узлётам кар’еры гулец прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 году Клёзэ атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[8]: ейны галоўны трэнэр Ежы Энгель прыехаў у Нямеччыну адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры ягонай каманды. Аднак Клёзэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фэлера. Запрашэньне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клёзэ ў ейным складзе адбыўся ўжо 24 траўня 2001 года ў Левэркузэне ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету супраць зборнай Альбаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзьве хвіліны да канца гульні (2:1).
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2006
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2008, 2010
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (2): 2008, 2010
- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2002
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету (2): 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Bundesliga Archive 1999/2000 Round 30 1. FC Kaiserslautern - Eintracht Frankfurt 1:0 (0:0). Deutscher Fußball-Bund e.V
- ^ Klose seals move to leaders Bremen. CNN.com
- ^ Wechsel perfekt: Klose erhält Vertrag bis 2008 in Bremen. Spiegel Online
- ^ Мирослав Клозе нужен всем. И «Вердеру» тоже. Про футбол
- ^ Klose seals move to leaders Bremen. CNN.com
- ^ Chaotischer Auftakt in Bremen. fussballdaten.de
- ^ Klose leaves Bayern for Lazio. UEFA.com.
- ^ Информация о Мирославе Клозе. sports.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міраслаў Клёзэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Прафайл на афіцыйным сайце «Ляцыё»
- Прафайл на сайце transfermarkt.de
- Прафайл на сайце kicker.de
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Кан (бр) · 2 Лінке · 3 Рэмэр · 4 Баўман · 5 Рамэляў · 6 Цыге · 7 Найвіль · 8 Гаман · 9 Янкер · 10 Рыкен · 11 Клёзэ · 12 Леман (бр) · 13 Баляк · 14 Азамоа · 15 Кель · 16 Ерэміс · 17 Бодэ · 18 Бёмэ · 19 Шнайдэр · 20 Бірхаф · 21 Мэтцэльдэр · 22 Фрынгс · 23 Бут (бр) · Трэнэр Фёлер |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Кан (бр) · 2 Гінкель · 3 Фрыдрых · 4 Вёрнс · 5 Навотны · 6 Баўман · 7 Швайнштайгер · 8 Гаман · 9 Бобіч · 10 Кураньі · 11 Клёзэ · 12 Леман (бр) · 13 Баляк · 14 Брдарыч · 15 Кель · 16 Ерэміс · 17 Цыге · 18 Эрнст · 19 Шнайдэр · 20 Падольскі · 21 Лям · 22 Фрынгс · 23 Гільдэбранд (бр) · Трэнэр Фёлер |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Леман (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Гут · 5 Кель · 6 Навотны · 7 Швайнштайгер · 8 Фрынгс · 9 Ганке · 10 Найвіль · 11 Клёзэ · 12 Кан (бр) · 13 Баляк · 14 Азамоа · 15 Гітцльшпэргер · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Бароўскі · 19 Шнайдэр · 20 Падольскі · 21 Мэтцэльдэр · 22 Аданкор · 23 Гільдэбранд (бр) · Трэнэр Клінсман |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Леман (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Фрыц · 5 Вэстэрман · 6 Рольфэс · 7 Швайнштайгер · 8 Фрынгс · 9 Гомэс · 10 Найвіль · 11 Клёзэ · 12 Энке (бр) · 13 Баляк · 14 Трахоўскі · 15 Гітцльшпэргер · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Бароўскі · 19 Аданкор · 20 Падольскі · 21 Мэтцэльдэр · 22 Кураньі · 23 Адлер (бр) · Трэнэр Лёў |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Аога · 5 Таскі · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Кісьлінг · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Трахоўскі · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Какаў · 20 Баатэнг · 21 Марын · 22 Бут (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Гюндаган · 3 Шмэльцэр · 4 Гевэдэс · 5 Гумэльс · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Шурле · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Бэндэр · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Гётцэ · 20 Баатэнг · 21 Ройс · 22 Цылер (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |