Філіп Лям

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філіп Лям
Філіп Лям
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лістапада 1983
Мюнхэн, ФРН
Рост 170 см[1]
Вага 65 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя Мюнхэн
Нумар 21
Моладзевыя клюбы
 ?—1995
1995—2003
Гэрн
Баварыя
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2003—2005
2003—
Баварыя-2
Штутгарт
Баварыя
63 (3)
53 (2)
203 (7)
Нацыянальная зборная
2004— Нямеччына 91 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
5 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
28 чэрвеня 2011.

Філіп Лям (па-нямецку: Philipp Lahm; нарадзіўся 11 лістапада 1983 году, Мюнхэн, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі ўскрайняга абаронцы й зьяўляецца капітанамі гэтых камандаў.

Зьмест

Клюбная кар’ера [рэдагаваць]

«Баварыя» [рэдагаваць]

У 17 гадоў, у 2001 годзе Лям стаў гульцом другой каманды «Баварыі». Тагачасны ейны трэнэр, Гэрман Герлянд да гэтага часу лічыць, што Лям ёсьць самы таленавіты гулец, якога ён калі-небудзь трэніраваў. Філіп дэбютаваў за «Баварыю-2» 25 жніўня 2001 году ў пятым туры Рэгіянальнай лігі (Поўдзень) у матчы супраць «Вакера» з Бургаўзэна. Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць мюнхэнцаў, на 24-й хвіліне вызначылася жывая легенда Мюнхэна — Ганс Пфлюглер, чэмпіён свету 1990 году, які вярнуўся ў футбол на адзін сэзон, а на 85-й вызначыўся будучы вядомы гулец Бундэсьлігі — Зьвездан Місімавіч. Сам жа Філіп правёў на полі ўвесь матч[2]. Цікава, што ў заяўцы на чэмпіянат Лям значыўся паўабаронцам, а сэзон ужо завяршаў на месцы абаронцы. Усяго ў тым сэзоне ён правёў 27 матчаў і забіў два мячы: першы 1 сьнежня «Дармштату», а другі 7 красавіка 2002 году «Барусіі» з Фульды. У другім сэзоне Лям ужо быў капітанам, ён згуляў 34 матчы й забіў адзін гол у браму «Барусіі» з Нойкірхэна, а каманда завяршыла чэмпіянат на высокім 4-м месцы.

Філіп хутка трапіў на нататку да Отмара Гітцфэльда, які трэніраваў асноўную каманду мюнхэнцаў. Отмар бачыў у гульцу якасьці, неабходныя для гульца асновы й Лям быў першы з маладых гульцоў, які рыхтаваўся да галоўнай каманды. 13 лістапада 2002 году Лям упершыню зьявіўся на полі ў футболцы «Баварыі». Для ягонага дэбюту быў абраны матч супраць францускага «Лянса» у Лізе Чэмпіёнаў, дзе перад камандаў ужо не было ніякіх задачаў. Філіп зьявіўся на полі ў канцы матчу, на 90-й хвіліне, замяніўшы Маркуса Фойльнэра.

Падчас гульні за «Баварыю-2» Лям стаў тыповым флянгавым абаронцам, якія стала ўцякаў у атаку. Аднак, з-за таго, што ў тыя часы правы флянг абароны ў «Баварыі» быў акупаваны Вілі Саньёлем, а левы займаў Біксан Лізаразю, Філіпу прыйшлося пакінуць клюб і перайсці ў «Штутгарт», бо шанцаў зайграць у аснове «Баварыі» у яго не было.

«Штутгарт» [рэдагаваць]

Улетку 2003 году Лям быў арандаваны «Штутгартам» на 2 гады. Спачатку на яго разлічвалі як на зьменшчыка правага абаронцы Андрэаса Гінкеля, але Фэлікс Магат, які трэніраваў тады «Штутгарт», вырашыў паспрабаваць Ляма на іншых пазыцыях, каб не загубіць ягоны талент. У выніку, неўзабаве Філіп выцесьніў з асноўнага складу швабаў левага абаронцу Гайка Гэрбэра. Дэбют у «Штутгарце» адбыўся 3 жніўня 2003 году ў першым туры Бундэсьлігі. Тады каманда гуляла у Растоку супраць мясцовай «Ганзы». Філіп выйшаў на поле на 76-й хвіліне, замяніўшы пры гэтым паўабаронцу Сыльвіё Майснэра. У тым сэзоне ў Бундэсьлізе Філіп згуляў 31 гульню і забіў 1 мяч, а ў Лізе чэмпіёнаў правёў 7 паядынкаў, узнагарода ў тым сэзоне было месца другога лепшага гульца чэмпіянату Нямеччыны пасьля Аілтана.

Другі сэзон у «Штутгарце» выдаўся цяжкім для Ляма. Пасьля чэмпіянату Эўропы 2004 года, у якім ён прымаў удзел, яму не хапіла часу для аднаўленьня. Да таго ж у чырвоных зьмяніўся трэнэр: новым настаўнікам стаў Матыяс Замэр, які не вельмі дараваў Філіпа й у якога ён не трапляў пад тактыку й пабудову каманды. Усё ж Лям пасьпеў да каляднага перапынку згуляць 16 матчаў, зь якіх у чатырнаццаці ён выходзіў у аснове. Скончыць сэзон Філіпу перашкодзіў пералом правай нагі, атрыманы ў студзені 2005 году. Такім чынам, Лям вярнуўся на поле толькі 9 красавіка 2005 году ў матчы супраць «Шальке-04», які завяршыўся перамогай швабаў зь лікам 3:0. Але праз усяго пяць тыдняў, 17 траўня Лям парваў крыжападобныя зьвязкі.

Вяртаньне ў «Баварыю» [рэдагаваць]

У ліпені 2005 году Філіп вярнуўся ў «Баварыю», але гуляць адразу не мог, бо не пасьпеў аднавіцца пасьля цяжкай траўмы. Пахадзіўшы каля двух месяцаў па лекарах, Лям паціху стаў вяртацца ў гульнявы рытм, ён наведваў трэніроўкі, працуючы над аднаўленьнем свайго арганізма, гуляў за другую каманду «Баварыі». Першы матч у Бундэсьлізе згуляў 19 лістапада 2005 году супраць «Армініі» зь Білефэльду. Паядынак скончыўся перамогай мюнхэнцаў зь лікам 2:1, Філіп на 64-й хвіліне замяніў Біксана Лізаразю. Па заканчэньні сэзону Біксан завяршыў сваю прафэсійную футбольную кар’еру й месца пад будучага героя Мюнхэна было вызвалена.

На дадзены момант Філіп Лям зьяўляецца самым дарагім абаронцам «Баварыі» й усёй Бундэсьлігі. Трансфэрны кошт гульца на кастрычнік 2010 году складаў каля 28 млн эўра.

Кар’ера ў зборнай [рэдагаваць]

У асноўнай зборнай Нямеччыны з 2004 году.

Дасягненьні [рэдагаваць]

Клюбныя [рэдагаваць]

Сьцяг Нямеччыны Баварыя:

Міжнародныя [рэдагаваць]

Сьцяг Нямеччыны Нямеччына:

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Філіп Лямсховішча мультымэдыйных матэрыялаў