Андрэ Шурле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэ Шурле
Андрэ Шурле
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лістапада 1990 (24 гады)
Людвігсгафэн-на-Райне, Нямеччына
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011
2011—2013
2013—
Майнц
Баер
Чэлсі
66 (20)
65 (18)
30 (8)
Зборныя
2010— Нямеччына 39 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
11 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
13 ліпеня 2014.

А́ндрэ Шу́рле (па-нямецку: André Schürrle; 6 лістапада 1990, Людвігсгафэн-на-Райне, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Чэлсі» й нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Майнц 05»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню выйшаў на поле ў якасьці гульца асноўнай каманды «Майнц 05» 8 жніўня 2009 года ў матчы супраць «Баера», які скончыўся зь лікам 2:2. Свае першыя два галы забіў 19 верасьня таго ж года ў матчы супраць «Бохума». Дзякуючы дублю Шурле «Майнц», прайграючы па ходу матча 1:2, атрымаў перамогу зь лікам 3:2. Ледзь пазьней на тым жа тыдні Шурле падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам. Паводле выніках таго сэзона ён забіў 5 галоў і аддаў 3 галявыя перадачы.

«Баер»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2010 года Шурле падпісаў зь левэркузэнскім «Баерам» дамову тэрмінам да 30 ліпеня 2016 года. Сума трансфэру склала каля 8 млн эўра.

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 красавіка 2013 году было абвешчана, што дырэктар «Баеру» Рудзі Фёлер паехаў у Лёндан, каб правесьці перамовы з «Чэлсі» на трансфэр Шурле, аднак сума пераходу яшчэ не была ўзгоднена[1]. 13 чэрвеня 2013 году «Чэлсі» пацьвердзіў, што яны дасягнулі пагадненьня зь Леверкузэнам да пераходу Андрэ[2].

18 жніўня 2013 году Шурле дэбютаваў у складзе «Чэлсі», выйшаўшы на 67-й хвіліне на зьмену Кевіну дэ Бройнэ ў матчы Прэм’ер-Лігі супраць «Гал Сіці», які скончыўся зь лікам 2:0 на карысьць лёнданцаў. Першы гол гульца за новую каманду прыйшоўся на хатнюю перамогу 2:1 над «Манчэстэр Сіці» 27 кастрычніка 2013 году[3].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2010 года Шурле быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Нямеччыны[4]. Дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі, выйшаўшына замену на 79-й хвіліне. Андрэ Шурле й Марыё Гётцэ зьяўляюцца першымі гульцамі нацыянальнай, якія нарадзіліся ўжо ў аб’яднанай Нямеччыне[5]. На чэмпіянаце сьвету 2014 году Андрэ зрабіў галявую перадачу на Марыё Гётцэ, які забіў пераможны гол у браму аргентынскага брамніка Сэрхіё Рамэра ў фінальным матчы турніры.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андрэ Шурлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў