Гал Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Гал Сіці
Hull City.png
Поўная назва Hull City Association Football Club
Мянушкі The Tigers (Тыгры)
Заснаваны 1904
Горад Кінгстан-эпон-Гал
Стадыён Кінгстан Камьюнікэйшн
Умяшчальнасьць: 25 404
Прэзыдэнт Пол Дафэн
Галоўны трэнэр Найджэл Пірсан
Чэмпіянат Чэмпіянат Футбольнай Лігі
 · 2009—2010 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

«Гал Сіці» (па-ангельску: Hull City Association Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Кінгстан-эпон-Гал, Усходні райдзінг Ёркшыра. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб упершыню ў сваёй гісторыі выстуў у Ангельскай Прэм'ер-Лізе.

Заснаваны ў 1904 годзе «Гал Сіці» меў сваім найвысокім дасягненьнем толькі 3-е месца ў старым Другім Дывізіёне Футбольнай Лігі. Каманда паўтарыла гэтае дасягненьне ў сэзоне 2007—2008 ужо ў Чэмпіянаце Футбольнай Лігі, заняўшы 3-е месца пасьля перамогі над «Брыстол Сіці» зь лікам 1:0 у фінале плэй-оф на «Ўэмблі». Найвялікшае кубкавае дасягненьне каманды — паўфінал Кубка Ангельшчыны ў 1930 годзе.

«Гал Сіці» праводзіць хатнія сустрэчы на стадыёне «КС Стэдыюм» ёмістасьцю 25 404 чалавека. Да 2002 году каманда выступала на стадыёне «Бутфэры Парк».

Традыцыйныя колеры каманды — чорны і бурштынавы. Дызайн футболак звычайна ўтрымоўвае палоскі, адгэтуль і мянушка каманды — Тыгры. Талісман клюба — Тыгр, які рычыць (па-ангельску: Roary The Tiger).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

«Гал Сіці» быў заснаваны ў чэрвені 1904 году. У 1930 годзе клюб дасягнуў паўфіналу Кубка Ангельшчыны. Па шляху да паўфіналу «Гал Сіці» выбіў з турніру «Лідс Юнайтэд», «Блэкпул», «Плімут Аргайл», «Манчэстэр Сіці» й «Ньюкасл Юнайтэд». У паўфінале «тыгры» сустрэліся з «Арсэналам». Матч завяршыўся ўнічыю 2:2, а ў перагулёўцы мацней апынуліся «кананіры», выйграўшы зь лікам 1:0.

У сэзоне 2003-04 «Гал Сіці» заняў другое месца ў Трэцім Дывізіёне, у сэзоне 2004—2005 — другое месца ў Першай Лізе. У выніку, ужо ў сэзоне 2005—2006 клюб выступаў у Чэмпіянаце Футбольнай Лігі, заняўшы па выніках сэзону 18-е месца. Сэзон 2007—2008 клюб скончыў на 21-м месцы.

[рэдагаваць] Склад каманды

Па стане на 31 жніўня 2011 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Адрыана Басо 1975
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Лаям Расэніёр 1984
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Эндзі Доўсан (капітан) 1978
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Пол МакКена 1977
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Чэстэр 1989
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэк Гобз 1988
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кэмэран Ст’юарт 1991
8 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Коры Эванз 1990
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ааран МакЛін 1983
10 Сьцяг Славеніі ПА Робэрт Корэн 1980
12 Сьцяг Ангельшчыны Нап Мэт'ю Фраят 1986
13 Сьцяг Ангельшчыны Бр Марк Оксьлі 1990
14 Сьцяг Шатляндыі ПА Том Кэйрні 1991
15 Сьцяг Ірляндыі Аб Пол МакШэйн 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Гарпэр 1980
17 Сьцяг Ірляндыі ПА Робі Брэдзі (у арэндзе з «Манчэстэр Юнайтэд») 1992
18 Сьцяг Ангельшчыны ПА Нік Бармбі 1974
19 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Джо Даджэн 1990
22 Сьцяг Нігерыі Нап Дэле Адэбола 1975
24 Сьцяг Вугоршчыны Бр Пэтэр Гулячы (у арэндзе з «Лівэрпул») 1990
25 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэні Іст 1991
26 Сьцяг Ангельшчыны Аб Соні Брэдлі
27 Сьцяг Аўстрыі ПА Мартын Пузыч 1987
28 Сьцяг Ангельшчыны Нап Мартын Ўаггорн (у арэндз з «Лестэр Сіці») 1990
31 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэні Эмэртан
33 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джо Крэкнэл
Сьцяг Нігерыі ПА Сэі Алафіньяна 1980

[рэдагаваць] Гулец сэзону

Сезон Пераможца
2000–01 Сьцяг Ямайкі Ян Гудысан
2001–02 Сьцяг Ангельшчыны Гэры Аляксандар
2002–03 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Ст’юарт Эліёт
2003–04 Сьцяг Ірляндыі Дэміян Дэлэйні
2004–05 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Ст’юарт Эліёт
2005–06 Сьцяг Ўэйлзу Боаз Майгіл
2006–07 Сьцяг Ангельшчыны Эндзі Доўсан
2007–08 Сьцяг Ангельшчыны Майкл Тэрнэр
2008–09 Сьцяг Ангельшчыны Майкл Тэрнэр
2009–10 Сьцяг Ірляндыі Стэфан Гант

[рэдагаваць] Дасягненьні

Дасягненьне Гады
Пераможца плэй-оф Чэмпіянату Футбольнай Лігі 2007-08
Віцэ-чэмпіёны Першай Лігі 2004-05
Чэмпіёны Трэцяга Дывізіёна 1965-66
Віцэ-чэмпіёны Трэцяга Дывізіёна 2003-04
Віцэ-чэмпіёны Чацьвёртага Дывізіёна 1982-83
Паўфіналісты Кубка Ангельшчыны 1929-30

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гал Сіцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах