Майнц (футбольны клюб)
| Поўная назва | 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V. |
|---|---|
| Заснаваны | 27 сакавіка 1905 |
| Горад | Майнц, Нямеччына |
| Стадыён | Кофэйс-Арэна Умяшчальнасьць: 20 300 |
| Галоўны трэнэр | Томас Тухель |
| Чэмпіянат | Бундэсьліга |
| · 2011—2012 | 13 месца |
| Афіцыйны сайт | |
Майнц (па-нямецку: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клюб з гораду Майнц, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 году й, акрамя футболу, маецца гандбольны клюб, а таксама клюб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сэзону 2009—2010 гадоў у Бундэсьлізе.
Найбольш значнымі посьпехамі клюба ёсьць удзел у розыгрышу нямецкай Бундэсьлігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЭФА ў сэзона 2005—2006 гадоў і ўдзел у паўфіналу на Кубак Нямеччыны ў сэзоне 2008—2009 гадоў. Пасьля паляпшэньня фінансавага становішча клюб распачаў будаўніцтва новага стадыёну. 5 траўня 2009 году ў навакольлях Майнцу пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофэйс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Раньнія гады[рэдагаваць]
Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клюб, якая зьведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клюб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасьля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням. Süddeutschen Fußballverband) клюб аб’яднаўся зь іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клюба. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў клюба зноў адбылося зьліцьцё, на гэты раз, з клюбам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клюбам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў пэрыяд паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасьля перамогі ў рэгіянальнай Крайсьлізе.
Пэрыяд Трэцяга Райху[рэдагаваць]
У 1920-1930-я гады клюб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гэсэну, уключаючы першае месца па заканчэньні сэзонаў 1931—1932 і 1932—1933 гадоў. Пасьля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), якая ў тыя часы зьяўлялася адной з шасьці вядучых рэгіянальных лігаў Райха. На жаль, у дадзеным дывізіёне клюб правёў усяго адзін сэзон, перад тым, як «выляцеў». У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клюб зь іншым спартовым таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусьветнай вайны клюб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».
Склад[рэдагаваць]
Па стане на 12 лютага 2013 году
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Майнц (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||