Фрайбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Фрайбург
SC Freiburg.png
Поўная назва Sport-Club Freiburg
Заснаваны 30 траўня 1904
Горад Фрайбург, Нямеччына
Стадыён Бадэнава-Арэна
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр Крыстыян Штрайх
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2013—2014 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Фрайбург (па-нямецку: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Фрайбург, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Фрайбург традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футболу, што дало падставу на стварэньне заўзятарамі клюбу крычалкі: «Мы ідзем ўніз, мы ідзем наверх, мы ідзем у Кубак УЭФА!», якая была створана ў 1990-я гады[1]. Фолькер Фінке, які быў мэнэджарам клюбу ў пэрыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клюбе з усіх мэнэджараў у гісторыі прафэсійнага футболу ў Нямеччыне. Ёахім Лёў, дзейсны мэнэджар нямецкай зборнай, зьяўляецца лепшым бамбардзірам клюбу за ўсю ягоную гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клюб[2]. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб вядзе сваю гісторыю ад двух клюбаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, то бок гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які зьявіўся толькі праз два месяцы. Абодва клюбы зьведалі некалькі зьменаў назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаўся футбольным клюбам «Марс» (ням. Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаўся «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клюбу з выявай галавы грыфону.

У 1918 годзе пасьля спусташэньня Першай сусьветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасьць з клюбам «Фрайбургер», каб мець магчымасьць выставіць поўны склад гульцоў, і гэтае часовае аб’яднаньне атрымала назоў «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клюбу. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клюб пасьпеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 году, спачатку ў Бэцырксьлізе Бадэну, а потым і ў Гаўлізе Бадэну, зь якой яны вылецелі ў 1934 годзе.

У канцы Другой сусьветнай вайны, акупацыйныя ўлады хаўрусьнікаў расфармавалі большасьць існуючых арганізацыяў у Нямеччыне, у тым ліку футбольныя й спартовыя клюбы. Клюбам было дазволена аднавіць сваю дзейнасьць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іхняга нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 году клюб быў вядомы пад новым назовам «VfL Freiburg», але пасьля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клюбам вярнуць сваю старую ідэнтычнасьць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноўку пакінуў таварыства «FT Freiburg».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 лютага 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Брамнікі
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Олівэр Баўман 1990
19 Сьцяг Нямеччыны Бр Даніель Бац 1991
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Шволаў 1992
Абаронцы
2 Сьцяг Чэхіі Аб Павел Крмаш 1980
3 Сьцяг Сэнэгалу Аб Дыянье Фалю 1989
5 Сьцяг Францыі Аб Крыстафэр Жульен 1993
6 Сьцяг Нарвэгіі Аб Вэгар Эген Гэдэнстад 1991
24 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Менсур Муйджа 1984
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Олівэр Зорг 1990
30 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Гюнтэр 1993
41 Сьцяг Нямеччыны Аб Імануэль Гён 1991
Паўабаронцы
4 Сьцяг Швайцарыі ПА Жэльсан Фэрнандэш 1986
7 Сьцяг Чэхіі ПА Уладзімер Дарыда 1990
8 Сьцяг Чэхіі ПА Вацлаў Піларж (ар. «Вольфсбург») 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Паўабаронцы
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Гэндрык Цук 1990
17 Сьцяг Францыі ПА Жанатан Шмід 1990
20 Сьцяг Францыі ПА Франсіс Каклен (ар. «Арсэнал») 1991
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Шустэр (капітан) 1985
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікаляс Гёфлер 1990
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Матыяс Гінтэр 1994
31 Сьцяг Славаччыны ПА Карым Гедэ 1985
36 Сьцяг Нямеччыны ПА Фэлікс Кляўс 1992
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Керк 1994
Нападнікі
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Майк Ганке 1983
14 Сьцяг Швайцарыі Нап Адмір Мэгмэдзі (ар. «Дынама К») 1991
15 Сьцяг Аўстрыі Нап Філіп Цулехнэр 1990
22 Сьцяг Нямеччыны Нап Марка Тэраццына 1991
35 Сьцяг Нямеччыны Нап Сэбастыян Фрайс 1985

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Reason trumps rashness at Freiburg». Bundesliga website.
  2. ^ Peter Martin (2004). Sport-Club Freiburg. ed. «Hundert Jahre 90 Minuten: Die Geschichte des SC Freiburg von 1904-2004». Freiburg.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фрайбург (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў