Барусія Мёнхэнглядбах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Барусія Мёнхэнглядбах
Vfl borussia monchengladbach.png
Поўная назва Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V.
Заснаваны 1 жніўня 1900
Горад Мёнхэнглядбах, Нямеччына
Стадыён Барусія-Парк
Умяшчальнасьць: 54 057
Галоўны трэнэр Люсьен Фаўрэ
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 16 месца
Афіцыйны сайт

Барусія (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Мёнхэнглядбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Двухразовы ўладальнік Кубка УЭФА (1975, 1979). Барусія зьяўляецца адным з самых тытуляваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымоўваючых заўзятарамі клюбаў Нямеччыны. Клюб налічвае звыш за 37 тысячаў чальцоў і зьяўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартовым аб’яднаньнем у Нямеччыны. Колеры клюба — зялёны, чорны й белы, а афіцыйны сымбаль ёсьць жарабя Юнтэр (ням. Jünter).

Поўная назва клюба — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсьць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартовых клюбаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартовае таварыства для цялесных практыкаваньняў» і акрамя футбола ў клюба маюцца таксама сэкцыі па гандболе й настольным тэнісе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Раньнія гады

У канцы 1899 году група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў горада вырашыла арганізаваць новы футбольны клюб. І ўжо 1 жніўня 1900 году быў афіцыйна зарэгістраваны клюб «Барусія Мёнхэнглядбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клюб Барусія 1900 Мёнхэнглядбах» (ням. «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клюб быў прыняты ў Рэйнскай-Вэстфальскі Гульнёвы Зьвяз (ням. Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаваньне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бэкельбэргу» (ням. «Bökelbergstadion»). Але толькі пасьля Другой сусьветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ува ў той час самую высокую клясу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням. Oberliga West).

[рэдагаваць] Выхад у Бундэсьлігу

24 жніўня 1960 году Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Нямеччыны, перамогшы ў фінале зь лікам 3:2 футбольны клюб «Карльсруэ». У наступным годзе клюб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 году рушыў усьлед выхад у, заснаваную двума гадамі раньней, прафэсійную вышэйшую футбольную лігу Нямеччыны — Бундэсьлігу. «Барусія» перамагла ў рэлегацыйных матчах, пасьля таго як скончыла сэзон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням. Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэсьлізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» зь Мюнхэну.

[рэдагаваць] Залатыя гады

«Глядбах» пачаў свой шлях у Бундэсьлізе ў сэзоне 1965—1966 гадоў, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клюбы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. Баварыя адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сэзоне 1968—1969 гадоў, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сэзоне, а потым, перамагла й у наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэсьлігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 6 студзеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Марк-Андрэ тэр Штэген 1992
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Матыяс Цымэрман 1992
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Філіп Дамс (капітан) 1978
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Руль Браўвэрс 1981
5 Сьцяг Фінляндыі ПА Аляксандар Рынг (у арэндзе з «ХІК») 1991
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Тольга Чыгерчы (у арэндзе з «Вольфсбургу»)
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Патрык Гэрман 1991
10 Сьцяг Бэльгіі Нап Ігар дэ Камарга 1983
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Марка Ройс 1989
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Роман Нойштэдтэр 1988
14 Сьцяг Нямеччыны ПА Торбэн Маркс 1981
16 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гавард Нортвэйт 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Швэцыі Аб Оскар Вэнт 1985
18 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Хуан Аранга 1980
19 Сьцяг Нямеччыны Нап Майк Ганке 1983
20 Сьцяг Аўстраліі Нап Мэт’ю Лекі 1991
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Яніс Блясвіх
23 Сьцяг Японіі ПА Юкі Отсу 1990
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Тоні Янчке 1990
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Корб
31 Сьцяг Бразыліі Аб Дантэ 1983
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Крыстафэр Гаймэрат 1981
39 Сьцяг Аўстрыі Аб Мартын Штранцль 1980

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах