Вэрдэр Брэмэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Вэрдэр
Werder Bremen.png
Поўная назва Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V.
Заснаваны 4 лютага 1899
Горад Брэмэн, Нямеччына
Стадыён Вэзэрштадыён
Умяшчальнасьць: 42 500
Галоўны трэнэр Томас Шааф
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Вэрдэр (па-нямецку: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клюб з гораду Брэмэн. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1965, 1988, 1993, 2004), шасьціразовы пераможца Кубка Нямеччыны (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЭФА (2009).

Клюб быў заснаваны 4 лютага 1899 году як «Fußballverein Werder»[1] групай з шаснаццаці прафэсійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартовага абсталяваньня[2]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства Вэрдэр налічвае 39 100 чальцоў[3].

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Пасьля шматлікіх рэгіянальных посьпехаў і заваёваў кубка, ягоны першы нацыянальны посьпех прыйшоў зь перамогай у Кубку Нямеччыны ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсьліга, Брэмен стаў чэмпіёнам ейнага другога сэзону ў 1965 годзе.

Клюб пакінуў Бундэсьлігу ў 1980 годзе на адзін сэзон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамогаў: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званьне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Нямеччыны «Вэрдэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным эўрапейскім Кубку Кубкаў Брэмэн таксама быў пасьпяховы й перамог яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вэрдэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Нямеччыны быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.

У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхэн», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнэра Томаса Шаафа. Брэмэн перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клюб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.

У 2004 годзе, празь пяць гадоў пасьля прыходу Томаса Шаафа, Вэрдэр заваяваў свой 4-ы тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 ачкоў наперад і мела дзьве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». Вэрдэр перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Ледзь пазьней клюб перамог каманду з Другой Бундэсьлігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Нямеччыны. Гэта быў 5-й кубак у гісторыі клюба. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Нямеччыне).

У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЭФА, але прайграла ў авэртайме данецкаму «Шахцёру» зь лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале кубка Нямеччыне ў левэркузэнскага «Баера» зь лікам 1:0, заваяваўшы 6-й кубак у сваёй гісторыі.

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 12 ліпеня 2011 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Тым Візэ 1981
2 Сьцяг Польшчы Аб Сэбастыян Бёніш 1987
3 Сьцяг Швайцарыі Аб Франсуа Афольтэр 1991
4 Сьцяг Бразыліі Аб Налда 1982
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Тым Бароўскі 1980
7 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Артаўнавіч 1989
8 Сьцяг Нямеччыны Аб Клемэнс Фрыц 1980
9 Сьцяг Швэцыі Нап Дэні Авдыч 1988
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Марка Марын 1989
11 Сьцяг Швэцыі Нап Маркус Русэнбэрг 1982
13 Сьцяг Нямеччыны Аб Лукас Шміц 1988
14 Сьцяг Нямеччыны ПА Ааран Гант 1986
15 Сьцяг Аўстрыі Аб Сэбастыян Прэдль 1987
16 Сьцяг Францыі Аб Мікаэль Сыльвэстр 1977
17 Сьцяг Сербіі ПА Аляксандар Ігнатоўскі 1991
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Фэлікс Кроос 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Турэччыны ПА Мэхмэт Экічы 1990
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Сэбастыян Міліц 1989
22 Сьцяг Грэцыі Аб Сакратыс Папастатопуляс 1988
23 Сьцяг Аўстрыі ПА Златка Юнузавіч 1987
24 Сьцяг Пэру Нап Кляўдыё Пісара 1978
25 Сьцяг Нямеччыны ПА Том Трыбуль 1993
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Флёрыян Гартэрц 1993
31 Сьцяг Сербіі ПА Прэдраг Стэванавіч 1991
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Крыстыян Фандэр 1980
34 Сьцяг Сербіі ПА Аляксандар Стэванавіч 1992
35 Сьцяг Нямеччыны ПА Флёрыян Трынкс 1992
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Ленарт Ты 1992
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Леон Балягун 1988
41 Сьцяг Нямеччыны Нап Ніклас Фюлькруг 1993
44 Сьцяг Нямеччыны ПА Філіп Баргфрэдэ 1989
46 Сьцяг Турэччыны Нап Анур Аюк 1990

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах