Брэмэн
Брэ́мэн (па-нямецку: Bremen [ˈbʁeːmən]) — горад на поўначы Нямеччыне. Уваходзіць разам з Брэмэсгафэнам у склад зямлі Брэмэна. Брэмэн з насельніцтвам прыблізна 550 тысяч жыхароў зьяўляецца дзясятым паводле велічыні Нямеччыны.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя паселішчы на Вэзэры паўсталі паміж I і VIII стагодзьдзямі. Ужо ў 150 годзе александрыйскі географ Клаўдыюс Пталемэй згадвае адно з такіх паселішчаў пад імем Fabiranum (у іншым варыянце Phabiranum).
Горад Брэмэн быў заснаваны ў 787 годзе Карлам Вялікім у якасьці біскупскай рэзыдэнцыі. Росквіт горада пачаўся з 845 году, калі ён знаходзіўся пад кіраваньнем арцыбіскупа Адэльбэрта.
У 1260 г. горад далучаецца да Ганзэйскага зьвязу. Імклівае эканамічнае разьвіцьцё дазваляе Брэмэну выйсьці з-пад улады арцыбіскупа і стаць вольным горадам. Сымбалямі гэтай свабоды сталі узьведзеныя на галоўнай плошчы Ролянд (1404) і будынак ратушы (1409).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Брэмэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў