Гановэр-96 (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Гановэр-96
Hannover 96.png
Поўная назва Hannoverscher Sportverein von 1896
Заснаваны 12 красавіка 1896
Горад Гановэр, Нямеччына
Стадыён АВД-Арэна
Умяшчальнасьць: 49 000
Прэзыдэнт Мартын Кінд
Галоўны трэнэр Мірка Слёмка
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2011—2012 7 месца
Афіцыйны сайт

Гановэр-96 (па-нямецку: Hannover 96) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гановэр, які знаходзіцца ў зямлі Ніжняя Саксонія. Заснаваны ў 1896 годзе. Двухразовы чэмпіён Нямеччыны (1938, 1954), уладальнік Кубка Нямеччыны (1992).

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Футбольны клюб «Гановэр-96» быў заснаваны 12 красавіка 1896 году на базе спартовага клюбу для школьнікаў, першымі спартовымі сэкцыямі якога былі рэгбі й атлетыка. Фармаваньне футбольнай сэкцыі скончылася нашмат пазьней, а менавіта 25 чэрвеня 1899 году. У 1913 годзе быў утвораны «спартовы клюб Гановэр-96», у які ўвайшлі ўсе буйныя спартовыя аб’яднаньні Гановэра. Клюб быў вельмі буйной арганізацыяй, адным зь першых ягоных старшыняў быў будучы прэзыдэнт Нямеччыны Паўль фон Гіндэнбург.

Першых посьпехаў клюб дасягнуў у пачатку 1930-х гадоў. Яны зьвязаны зь імёнамі трэнэра Робэрта Фухса й гульцоў нацыянальнай зборнай Нямеччыны Фрыца Дайке, Людвіга Пёлера й Эдмунда Малецкага. У гэтыя гады клюб заваяваў першае чэмпіёнства ў 1938 годзе. Усяго ж у ягоным актыве дзьве перамогі ў чэмпіянаце Нямеччыны й абедзьве яшчэ да стварэньня Бундэсьлігі ў 1938 і 1954 гадох, а таксама перамога ў Кубку Нямеччыны 1992 году, які каманда выйграла як удзельнік другой лігі — першы падобны выпадак у гісторыі нямецкага футболу.

Пасьля таго, як 1964 годзе клюб упершыню прабіўся ў Бундэсьлігу, ён пераходзіў у розныя лігі ад першай да трэцяй, шмат гадоў выступаўчы ў рэгіянальнай (трэцяй) лізе. Апошні раз клюб дамогся выхаду ў Бундэсьлігу ў 2002 годзе й з тых часоў выступае менавіта там. Падчас сэзона 2009—2010 гадоў 10 лістапада 2009 году скончыў жыцьцё самагубствам тагачасны капітан каманды брамнік Робэрт Энке[1].

Галоўным спонсарам клуба зьяўляецца нямецкае акцыянэрнае таварыства ў індустрыі турызму — TUI.

Стадыён [рэдагаваць]

AWD-Арэна

Гановэр-96 гуляе на стадыне AWD-Арэна, які быў пабудаваны ў 1954 годзе як «Нідэрзахзэнштадыён», які зараз мае ўмяшчальнасьць у 49 тысяч гледачоў. Падчас чэмпіянату сьвету 2006 году стадыён быў месцам чатырох матчах першага раўнда й аднаго матчу стадыі 1/8 фіналу. Стадыён таксама служыў у якасці пляцоўкі для правядзеньня матчаў чэмпіянату сьвету 1974 году й чэмпіянату Эўропы 1988 году.

Заўзятары [рэдагаваць]

Асноўным канкурэнтам «Гановэра» зьяўляецца клюб «Айнтрахт» з Браўншвайгу ў той час як маюцца іншыя суперніцтвы, менш старажытныя, як то з «Вэрдэрам» і «Вольфсбургам». У апошнія гады прыхільнікі «Гановэру» маюцца некаторую непрыязнасьць да клюбу «Энэргі» з Котбусу, якая заснавана на інцыдэнце ў 1997 годзе ў матчы Рэгіянальнай лізе. Пражэктар на стадыёне ў Котбусе зламаўся падчас гульні, і многія прыхільнікі «Гановэру» лічыць, што гэта было зроблена наўмысна й высілкі на выпраўленьне асьвятленьня былі толькі палавіністым. Котбус пазьней перамог у перанесеным матчы зь лікам 3:1.

«Гамбург» лічыцца сяброўскім клюбам, прыхільнікі якой падзяляюць суперніцтва з «Вэрдэрам». Абодва клюба часьцяком называюць HSV. Прыхільнікі «Гановэру» таксама маюць добрыя адносіны з заўзятарамі дацкага клюбу «Одэнсэ Больклюб». Прыхільнікі клюбаў часьцяком прыязджаюць адзін да аднаго на стадыён, каб падтрымаць сяброў падчас матчу. Існуе таксама сяброўства з «Армініяй» зь Білефэльду.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 1 студзеня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Рон-Робэрт Цылер 1989
2 Сьцяг Даніі ПА Леон Андрэасэн 1983
3 Сьцяг Тунісу Аб Карым Хагі 1984
4 Сьцяг Японіі Аб Хірокі Сакаі 1990
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Марыё Эгіман 1981
6 Сьцяг ЗША Аб Стыў Чэрандала (капітан) 1979
7 Сьцяг Партугаліі ПА Сэржыю Пінту 1980
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Мануэль Шмідэбах 1988
9 Сьцяг Польшчы Нап Артур Собех 1990
10 Сьцяг Вугоршчыны ПА Шабальц Хушці 1983
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Дыд’е Конан Я 1984
13 Сьцяг Нямеччыны Нап Ян Шляўдраф 1983
14 Сьцяг Нямеччыны Бр Маркус Мілер 1982
15 Сьцяг Нямеччыны ПА Андрэ Гофман 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Бразыліі ПА Франса 1991
17 Сьцяг Швайцарыі Аб Яган Джуру (ар. «Арсэнал») 1987
18 Сьцяг Бэльгіі Аб Сэбаст’ен Паканьнёлі 1987
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Шульц 1983
20 Сьцяг Бразыліі Аб Фэліпэ Трэвізан Мартынс 1987
22 Сьцяг Швайцарыі ПА Адрыян Нікчы 1989
23 Сьцяг Тунісу Аб Сафіян Шаэд 1983
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Пандэр 1983
25 Сьцяг Нарвэгіі Нап Магамэд Аблуляе 1985
27 Сьцяг Турэччыны Нап Дэніз Када 1986
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Лярс Штындль 1988
34 Сьцяг Нямеччыны ПА Канстантын Раўш 1990
39 Сьцяг Сэнэгалу Нап Мамэ Бірам Дыюф 1987

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Гановэр-96 (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў