Роланд Шалаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Роланд Шалаі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 1997(1997-05-22)[1] (26 гадоў)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Фрайбург
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017
2016—2017
2017—2018
2018—
Акадэмія Пушкаша
Палерма (арэнда)
АПОЭЛ
Фрайбург
48 (3)
21 (1)
29 (9)
132 (20)
Зборныя
2016— Вугоршчына 47 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Роланд Шалаі (па-вугорску: Roland Sallai; нар. 22 траўня 1997 году) — вугорскі футбаліст, атакуючы паўабаронца нямецкага клюбу «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Акадэмія Пушкаша». Дэбютаваў у вугорскім чэмпіянаце 1 жніўня 2014 году ў матчы супраць клюбу «Пэч», а свой першы гол улучыў 14 верасьня ў браму «Фэрэнцварашу»[2]. Улетку 2016 году на правах арэнды за 300 тысяч эўра накіраваўся да італьянскага «Палерма», які ў той час спаборнічаў у Сэрыі А. Цягам сэзон чаргаваў выступы ў пачатковым складзе і выхадамі на замену. Улетку 2017 году на сталай аснове далучыўся да кіпрскага клюбу АПОЭЛ, зь якім склаў чатырохгадовы кантракт. У свой дэбют 9 верасьня адразу адзначыўся забітым голам у браму «Нэа Саляміны». 31 жніўня 2018 год узгодніў чатырохгадовую дамову зь нямецкім «Фрайбургам»[3]. Толькі з другога году знаходжаньня ў Нямеччыне замацаваўся ў асноўным складзе клюбу.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Вугоршчыны 20 траўня 2016 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Кот д’Івуару.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]