Робін Цэнтнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робін Цэнтнэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1994(1994-10-28)[1][2] (29 гадоў)
Рост 194 см
Вага 96 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Майнц
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2014—
2015—2017
Майнц II
Майнц
Гольштайн (арэнда)
38 (0)
157 (0)
26 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.

Робін Цэнтнэр (па-нямецку: Robin Zentner; нар. 28 кастрычніка 1994 году) — нямецкі футбаліст, брамнік клюбу «Майнц».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтнэр ёсьць выхаванцам сыстэмы «Майнцу». Пачаў свае выступы спачатку за рэзэрвовую каманду клюбу. У сэзоне 2014—2015 гадоў далучыўся да галоўнай каманды клюбу, але быў трэцім брамнікам. У жніўні 2015 году на два гады выправіўся ў арэнду ў клюб «Гольштайн» дзеля здабыцьця гульнявой практыкі. Вярнуўся ў «Майнц» у 2017 годзе, дэбютаваўшы ў кастрычнікам матчы лігі. Цягам кожнага зь першых двух сэзонаў па арэндзе ён па чарзе з Флёрыянам Мюлерам абараняў браму «Майнцу», пакуль стала не стаў першым галкіпэрам у пачатку першай паловы сэзону 2019—2020 гадоў. Па парваньні крыжападобнага вязу 8 сакавіка 2020 году ў матчы Бундэсьлігі прапусьціў рэшту сэзону. Ягоны кантракт з «Майнцам» разьлічаны да канца сэзону 2024—2025 гадоў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Robin Zentner // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Robin Zentner // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «Zentner verlängert frühzeitig». Mainz 05.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]