28 кастрычніка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← кастрычнік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
28 кастрычніка — 301-ы дзень году (302-і ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 64 дні.
Зьмест |
Падзеі[рэдагаваць]
- 1523 — у Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускае літаратуры Сярэднявечча
- 1886 — у Нью-Ёрку адбылося адкрыцьцё «Статуі Свабоды»
- 1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў, хоць і спрычыніўся да аб’яднаньня беларускага народу ў адно дзяржаўнае ўтварэньне.
- 1945 — вакол Камсамольскага возера ў Менску быў закладзены парк Перамогі
- 1999 — у Беларусі была заснаваная Археаграфічная камісія, задача якой — зьбіраць і вывучаць старажытныя архіўныя дакумэнты. Сваімі папярэдніцамі новая арганізацыя называе Віленскую Археаграфічную камісію, якая працавала ў 19 стагодзьдзі, і Археаграфічную камісію пры Інстытуце беларускае культуры, што была створаная ў Менску ў 1927 годзе, але праіснавала нядоўга. Галоўная праблема сёньняшняй камісіі — гэта недаступнасьць многіх архіваў, у першую чаргу — архіву КДБ, дзе хаваюцца многія таямніцы беларускай гісторыі савецкага пэрыяду.
Нараджэньні[рэдагаваць]
- 1738 — Людвік Сымон Гутакоўскі, гербу Гутак — каралеўскі шамбелян, канцыляр Пастаяннай Рады, пасол Чатырохгадовага Сойма, масон
- 1828 — Мікалай Страхаў, расейскі філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык, чалец-карэспандэнт Пецярбускай АН
- 1839 — Тадэвуш Корзан, польскі гісторык
- 1846 — Жорж Аўгуст Эскаф’е, знакаміты францускі кухар
- 1884 — Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзеяч
- 1885 — Велімір Хлебнікаў, расейскі паэт
- 1903 — Іўлін Во, ангельскі пісьменьнік
- 1904 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ у 1935—1936 гадах, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля й партызанскага руху на Меншчыне ў Вялікую Айчынную вайну
- 1912 — Джэксан Полак, амэрыканскі жывапісец, заснавальнік гэтак званага жывапісу дзяньня
- 1922 — Міхась Даніленка, беларускі пісьменьнік
- 1951 — Марвін Хімэер, зваршчык, уладальнік аўтакрамы ў Грэнбі, штат Каларада
- 1955 — Біл Гэйтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі «Майкрасофт»
- 1967 — Джулія Робэртс, амэрыканская акторка
- 1974 — Хаакін Фэнікс, амэрыканскі актор пуэртарыканскага паходжаньня
Сьмерці[рэдагаваць]
- 1704 — Джон Лок, брытанскі філёзаф
- 1917 — Іосіф Дудзінскі, удзельнік рэвалюцый 1905—1907 і кастрычніцкай 1917 рокаў
- 1950 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах
- 1974 — Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст
- 2008 — Віктор Бэтанкур, рымска-каталіцкі дзяяч, езуіт
- 2008 — Ота Мэсмэр, рымска-каталіцкі дзяяч у Расеі, езуіт
Сьвяты[рэдагаваць]
28 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў