17 кастрычніка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
́
| « – кастрычнік – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1346: пад час бітвы пры Нэвілз-Кросе была разгромленая армія Шатляндыі ангельскімі войскамі. Шатляндзкі кароль Давід ІІ ўзяты ў палон.
- 1404: Папам рымскім становіцца Казіма Джэнціле Мільёраці, бярэ сабе імя Інакентыя VII і правіць да 6 лістапада 1406 году
- 1448: туркі разьбіваюць вугорскія войскі ў другой бітве на Косавым полі
- 1483: папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізіцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды жыдоў
- 1604: нямецкі астраном Ёган Кеплер пачаў назіраньні за звышновай зоркай (SN 1604), якую потым назавуць яго імём
- 1831: Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі
- 1869: па заданьні газэты «Нью-Ёрк Геральд» Генры Стэнлі адправіўся шукаць экспэдыцыю Дэвіда Лівінгстона, які зьнік у Афрыцы
- 1905: Мікалай II падпісвае Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў
- 1918: Вугоршчына аб'явіла аб незалежнасьці ад Аўстрыі
- 1924: у Пінску заснаваны Музэй Беларускага Палесься
- 1933: выйшаў першы нумар амэрыканскага журнала Newsweek (тады насіў назву News-Week).
- 1933: Альбэрт Айнштайн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Нямеччыны
- 1959: паўднёваафрыканская кампанія «Де Бірс» аб'явіла аб тым, што ёю былі зроблены першыя штучныя алмазы
- 1961: адкрыўся XXII зьезд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была прынятая 3-я Праграма КПСС і аб'яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадзтва да 1980 году
- 1961: у нью-ёркскім Музэі сучаснага мастацтва была выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 сьнежня нехта зьвярнуў увагу на тое, што картына вісіць нагамі ўгору.
- 1962: першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачаньні на канале «TV Granada» ў передачы «People and Places»
- 1967: у Нью-Ёрку адбылася прым'ера мюзікла «Валасы»
- 1968: пачаўся паэтапны вывад союзных войскаў з тэрыторыі Чэхаславакія
- 1988: у Лёндане ўпершыню выканана 10-я сімфонія Людвіга ван Бэтховэна, якую доўгі час не маглі знайсьці. Яна была адрэстаўравана ангельскім дасьледчыкам Бары Куперам на падставе знойдзеных у Бэрліне папераў вялікага кампазытара
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1727: Джон Ўілкіс, брытанскі палітычны рэфарматар, мэр Лёндану
- 1729: П'ер Мансіньі, францускі кампазытар, стваральнік камічнай опэры
- 1734: Рыгор Арлоў, расейскі фэльдмаршал, граф, фаварыт Кацярыны II
- 1903: Андрэй Грэчка, Маршал Савецкага Саюзу, міністар абароны СССР (1967—1976)
- 1912: Ян Павал I, папа рымскі
- 1931: Анатоль Прыстаўкін, расейскі пісьменьнік («Ночевала тучка золотая», «Кукушата»)
- 1974: Эмінэм (сапраўднае імя Маршал Брус Мэтэрс III), амэрыканскі рэп-выканаўца
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1740: Анна Іаанаўна, расейская імпэратрыца
- 1744: Джузэпэ Гварнэры, італьянскі скрыпічны майстра
- 1836: Арэст Кіпрэнскі, расейскі мастак, графік і жывапісец, майстра партрэту
- 1849: Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст
- 1887: Густаў Кірхгоф, нямецкі фізык
[рэдагаваць] Сьвяты
Міжнародны дзень барацьбы за зьнішчэньне галечы
- Дзень Рэспублікі Паўночная Асетыя-Аланія.
- Кітай, Ганконг: Фестываль Чанг Юнг.
- Малаві: Дзень маці.
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |