Анры Матыс
| Анры Матыс | |
Анры Матыс, 22 траўня 1933 |
|
| Нарадзіўся: | 31 сьнежня 1869 Ле Като-Камбрэзі, Францыя |
|---|---|
| Памёр: | 3 лістапада 1954 Ніцца, Францыя |
| Нацыянальнасьць: | француз |
| Заняткі: | жывапіс, малюнак, скульптура, гравюра |
| Плынь: | фавізм, мадэрнізм |
| Працы: | Жанчына ў Капелюшы (Мадам Маціс) (1905) |
Анры́ Маты́с (па-француску: Henri Matisse; 31 сьнежня 1869, Ле Като-Камбрэзі, Пекардыя — 3 лістапада 1954, Ніцца) — францускі мастак і скульптар, які лічыцца адным з самых вядомых фавістаў.
Першапачаткова Матыс займаўся правам, але ўжо ў дваццацічатырохгадовым узросьце паступіў у парыскую школу мастацтва. Вучыўся ў Густава Маро і спачатку пісаў карціны пад уплывам імпрэсіяністаў і японскай культуры. У 1905 годзе Матыс упершыню выставіў свае працы ў «Асеньнім салёне». Дзьве зімы (1912 і 1913 г.г.), мастак правёў у Марока, дзе на яго творчасьць паўплывала ісламскае мастацтва. Хутка ён знайшоў уласны стыль. Сусьветную вядомасьць Матыс атрымаў ужо пасьля сваёй сьмерці.
Акрамя карцінаў, вядомы яго выдатныя малюнкі, гравюры, скульптуры, малюнкі для тканіны. Адной зь вядомейшых працаў мастака сталі вітражы дамініканскай Капэлы Ружанцоў у Вансе (1951).
Пасьля анкалягічнай апэрацыі (1941) Матыс страціў мажлівасьць хадзіць і перамяшчаўся выключна ў інвалідным крэсьле, а замест маляваньня, пачаў займацца пераважна папяровымі калажамі.
Анры Матыс захапляўся творчасьцю Пабла Пікаса.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Анры Матыс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў