Вінцэнт ван Гог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Вінцэнт ван Гог
VanGogh 1887 Selbstbildnis.jpg
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэньні: Vincent Willem van Gogh
Нарадзіўся: 30 сакавіка 1853
вёска Грот Цундэрт у нідэрляндскай Брабанцыі, каля мяжы з Бэльгіяй.
Памёр: 29 ліпеня 1890
Овер-сюр-Уаз, Францыя
Нацыянальнасьць: Сьцяг НідэрляндаўНідэрлянды
Грамадзянства: нідэрляндзец
Заняткі: жывапіс
Плынь: постімпрэсіянізм
Працы: Ядучы бульбу, Сланечнікі, Зорная ноч

Вінцэнт ван Гог (па-нідэрляндзку: Vincent Willem van Gogh) (30 сакавіка 185329 ліпеня 1890) – сусьветна вядомы нідэрляндскі мастак, творчасьць якога належыць да накірунку постімпрэсіянізм. Фарбы служылі ван Гогу для выражэньня сваіх ўнутраных перажываньняў ў большай ступені, чым у іншых мастакоў. Ня меў прызнаньня сярод сваіх сучаснікаў, у нашыя ж часы набыў вялікую папулярнасьць.

Зьмест

[рэдагаваць] Дзіцячыя і юнацкія гады

Нарадзіўся 23 сакавіка 1853 года ў вёсцы Грот Цундэрт у нідэрляндскай Брабанцыі, каля мяжы з Бэльгіяй. Бацька яго быў пратэстаскім пастырам, а маці паходзіла зь сям'і мастакоў. Апрача яго ў сям'і было яшчэ пяцёра дзяцей: Ганна, Тэа, Элізабэтта, Вільгельм і Карнэлія. У пятнаццаць гадоў скончыў сваю адукацыю. Маляваў зь дзяцінства, але сур'ёзна сутыкнуўся з гэтым мастацтвам у Гаазе, дзе, маючы 16 гадоў, працаваў у галерэі. Сюды яго скіравала маці. Напачатку меў цесную сувязь з мастацкай нідэрляндскай традыцыяй, паказваючы асаблівасьці прадметаў праз багацьце гульні сьвятла. Выкарыстоўваў дастаткова цёмную, імпаставую манэру, тыповую, напрыклад, для Франса Гальса. У 1873 (1874) годзе Вінцэнт ван Гог пачаў працу ў лёнданскім філіяле галерэі. Тут ён закахаўся ў дачку сваіх гаспадароў – Яўгенію Лойер. Аднак яна, будучы ўжо заручанай, адкідае прапанову сужэнтва з боку мастака. Гэтае расчараваньне выклікае дэпрэсію і нэрвовы ўпадак, у выніку чаго ў 1876 годзе ван Гог страчвае працу ў галерэі і вяртаецца дадому. Гэта былі першыя праявы хваробы нервовай сыстэмы, якая будзе спадарожнічаць яму ўсё жыцьцё. У 1876 годзе вярнуўся ў Англію як інкасатар у адну з лёнданскіх школ. Уражаны беднасьцю, адмовіўся зьбіраць грошы і таму ізноў стаў беспрацоўным. У 1878-1880 гадах, жадаючы дапамагаць бедным і праводзіць місіянэрскую дзейнасьць, Вінцэнт ван Гог становіцца пратэстанскім казнадзеем (абвяшчальнікам навукі), працягваючы сямейныя традыцыі. Ён вучыцца тэалёгіі, але навучаньне для яго было вельмі цяжкім. За дапамогу бедным шахцёрам у бэльгійскім вугальным басэйне ў Борынаж за кошт маёмасьці пратэстанскай супольнасьці ў 1880 годзе яго звольнілі.

[рэдагаваць] Рашэньне стаць мастаком

Нацюрморт: «Сланечнікі» (1888)

Ван Гог выязжае ў Брусэль, дзе вырашае стаць мастаком. У 1881 годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у Этэн. Там ён стварае першыя карціны, якія пазьней стануць шырока вядомымі (напрыкл. «Сейбіт»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адкідае яго заляцаньні, Вінцэнт выязжае за ёй у Амстэрдам. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасьля сваркі наконт будучых планаў, зрывае кантакты з бацькам і пераезжае ў Гагу. Там вучыцца маляваньню ў Антона Mauve. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з т. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэльлю і сяброўкай па жыцьці. Ціск і абурэньне з боку сям'і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе зьяўляюцца першыя карціны напісаныя маслам. У жніўні 1883 года ван Гог адыходзіць ад Сіен, пакідае Гагу і накіроўваецца ў Дрэнтэ ў паўночнай Галяндыі. Там, жывучы ў спартанскіх умовах, праводзіць шмат часу на прагулках па ваколіцах, малюючы пэйзажы і сцэны з жыцьця звычайных людзей. Яму не хапае сродкаў для набыцьця матэрыялаў для маляваньня, што вымушае яго вярнуцца дадому. Пад канец 1883 года згаджаецца з бацькамі і вырашае пасяліцца ў іх новым доме ў Ное. Там жыве да сьмерці бацькі ў 1885 годзе. У гэты перыяд былі створаны такія карціны як «Мёртвая натура з адчыненай Бібліяй» або «Ядучы бульбу». У лістападзе 1885 года Вінцэнт выязжае ў Антвэрпэн, каб вучыцца ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У гэты час ён вельмі хварэе, церпіць ад сіфілісу, а хворы страўнік нішчыцца ад недахопу ежы. Ван Гог хутка адмаўляецца ад навукі, бо яго празьмерна індывідуальная тэхніка ня мае прызнаньня ў акадэміі. Расчараваны, ён едзе ў Парыж. У Парыжы жыве разам з малодшым братам Тэо на Montmartre. Вялікае ўражаньне на яго робяць працы імпрэсіяністаў. Некаторыя зь іх дапамагаюць ван Гогу, сярод іх: Эміль Брэнрад i Поль Гаген. Асабліва пасябраваў з Гагенам. Ван Гога пачынаюць пакідаць сябры і знаёмыя, калі выпіваючы ўжо ня зможа кантраліраваць сваіх паводзін. Вырашае выехаць з Парыжа. У тыя часы панавала захапленьне японскім мастацтвам, якое меў і ван Гог. Таму пераезжае ў месца якое б нагадвала яму Японію.

[рэдагаваць] Арль

«Зорная ноч», (1888)

У 1888 годзе перасяляецца ў Арль у Правансе. Там цалкам сфармаваўся яго стыль маляваньня, які характэрызуюць інтэнсіўныя колеры, якія адбіваюцца ад прадметаў ды кантрасная грубая фактура і дэфармацыя. Паўстае шмат цудоўных карцін. Ван Гог жадаў зрабіць з Арль мастацкі цэнтар, пераконвае ў гэтым Поля Гагена, які прыбыў у Арль у кастрычніку 1888 года. Ван Гог наймае «жоўты дом», дзе працуе па шаснаццаць гадзін на суткі. Паміж Вінцэнтам і Гагенам здараюцца канфлікты. 23-га сьнежня мела месца сварка, падчась якой п'яны ван Гог атакуе Гагена брытвай. Той здолеў уцячы, ван Гог жа адразае сабе кавалак правага вуха. З гэтага моманту галюцынацыі і нэрвовыя зрывы здараюцца ў яго ўсё часьцей, пераплятаючыся зь перыядамі добрага самаадчуваньня і яснасьці думкі. У гэты час ён стварае найбольш сваіх знакамітых твораў.

У сакавіку 1889 года жыхары Арль выправажваюць ван Гога з горада. У траўні ён дабраахвотна лечыцца ў псыхіятрычным шпіталі ў St. Remy. Там яму быў пастаўлены дыягназ эпілепсія, аднак цяпер лічыцца, што ён хварэў на парфірыю.

«Ядучы бульбу» (1885), Музэй ван Гога, Амстэрдам

Падчас больш спакойных месяцаў, калі хвароба, як выдавалася, адступала, яму дазвалялі пакідаць шпіталь, каб маляваць. У гэты час ван Гог стварае 200 карцін. На пачатку 1890 года была апублікавана першая пазітыўная ацэнка яго прац, аўтарам якой быў Алберт Aurier.

Яшчэ раз ван Гог спрабуе пачаць нармальнае жыцьцё. Наведаўшы ў Парыжы любімага брата Тэа, яго жонку і сына, 21 мая 1890 года прыязжае ў Овер-сюр-Уаз на поўначы Францыі і пасяляецца ў гасьцініцы. Знаходзіцца пад апекай доктара Гачэта, лекара і мэцената мастакоў. У нанятым пакоі над кавярняй за некалькі дзён стварае каля 70-ці палотнаў. Сярод іх «Поле пшаніцы з крумкачамі», якое лічыцца апошнім творам мастака. 27 ліпеня 1890 года Вінцэнт ван Гог у наплыве дэпрэсіі, выйшаўшы з дома, з рэвальвера стрэліў сабе ў грудзі. Ён вярнуўся дадому, дзе цэлую ноч праляжаў палячы трубку. Памёр 1-га жніўня з-за атрыманых ран, не дазволіўшы аказаць сабе дапамогу.

[рэдагаваць] Найбольш вядомыя творы

  • «Боты» (1885, маслам на палатне, 37,5 х 45 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).
  • «Ядучы бульбу» (1885, маслам на палатне, 82 х 114 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).
  • «Жоўты дом» (1888, маслам на палатне, 72 х 91,5 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).
  • «Рыбацкія лодкі на пляжы ў Saintes-Maries-de-la-Mer» (1888, маслам на палатне, 64 х 81,5 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).
  • «Крэсла Гагена» (1888, маслам на палатне, 90,5 х 72,5 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).
  • «Аўтапартрэт як мастака» (1888, маслам на палатне, 65,5 х 50,5 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).
  • «Сланечнікі» (1888, маслам на палатне, 92 х 73 см, National Gallery, Лёндан).
  • «Зорная ноч» (1888, маслам на палатне, 73,7 х 92,1 см, Musée d’Orsay, Парыж).
  • «Спальня ў Арль» (1889, Art Institute of Chicago, Чыкага).
  • «Поле з кіпарысамі» (1889, National Gallery, Лёндан).
  • «Аўтапартрэт» (1890, Jev de Paume, Парыж).
  • «Пшанічнае поле з крумкачамі» (1890, маслам на палатне, 50,5 х 103 см, Музэй ван Гога, Амстэрдам).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вінцэнт ван Гогсховішча мультымэдыйных матэрыялаў