Кацусіка Хакусай
| Кацусіка Хакусай | |
| Імя пры нараджэньні: | 葛飾北斎 |
|---|---|
| Нарадзіўся: | кастрычнік ці лістапад 1760 |
| Памёр: | 18 траўня 1849 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Заняткі: | мастацтва, гравюра |
| Плынь: | ўкіё-э |
| Працы: | цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі» |
Кацусіка Хакусай (па-японску: 葛飾北斎 — болей вядомы як проста Хакусай, з японскай мовы «Вучань паўночнай зоркі») — адзін з найвыбітных японскіх мастакоў і гравёраў, які маляваў у стылю ўкіё-э. Нарадзіўся ў кастрычніку ці лістападзе 1760 году ў Эда (цяпер Токіё), памёр 18 траўня 1849 году.
Сапраўдным імем Хакусай было Такітара, але ён працаваў пад шматлікімі псэўданімамі, напр. Schunrō, Sōri, Taito, Manji. Ён нарадзіўся ў квартале Варагэсуй раёну Ходзё, Эда. Вучыўся мастацтву ў майстэрні Сунсё (1726—1792 г.г.). Хутка ён стаў вядомы як вельмі працавіты мастак, выдатны гравёр, ілюстратар і карыкатурыст. У 1779 годзе Хакусай стварыў сэрыю тэатральных партрэтаў. У 1791 годзе яго запрасілі стварыць некалькі гравюраў для выдаўца Цутая Дзюдзабура.
1793 і 1794 г.г. сталі пераломнымі ў жыцьці Кацусіка Хакусай. Ён адмовіўся ад агульнапрынятага стылю і стаў выпрацоўваць уласны, вывучаючы японскія школы жывапісу Рымпа і Тоса, а так сама эўрапейскую пэрспэктыву.
У 1795 годзе выйшлі яга ілюстрацыі да паэтычнай анталёгіі «Кэка Эда мурасакі». У наступныя тры гады Хакусай стварае шмат гравюраў і альбомных лістоў. Апошнія «сурымона" — мелі вялізарны посьпех. Пасьля гэтага іншыя мастакі пачалі капіраваць стыль Кацусіка Хакусай. З гэтага часу мастак пачаў пастаянна выкарыстоўваць свой псэўданім «Хакусай», якім ён падпісваў гравюры і жывапісныя працы.
З гэтага часу мастак, атрымаўшы некаторы аўтарытэт, часта выстаўляў свае творы для грамадзтва. У 1804 годзе на тэрыторыі храму Эда, Хакусай намаляваў выяву Бадхідхармы памерам 240 м². У 1804—1813 г.г. ён маляваў ілюстрацыі для камічных аповесьцяў «ёміхон», вядомых аўтараў Кёкутэя Бакіна і Рутэя Танэхіка.
У сваіх творах ён, звычайна, маляваў некалькі людзей, адлюстроўваючы атмасфэру японскага жыцьця. Акрамя таго, Хакусай маляваў партрэты сучасных яму паэтаў. Акрамя людзей ён маляваў кветкі, будынкі, масты і г.д. З дапамогай сваіх вучняў Хакусай здолеў выдаць 15 тамоў эскізаў і рысункаў «Manga» (1814 год).
Яго працы значна паўплывалі на эўрапейскіх экспрэсіяністаў, такіх яе Клод Манэ і г.д. Адной з яго найвядомых працаў зьяўляецца цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі», які быў створаны ў 1826 – 1833 г.г. у навакольлі Токіё. Ён складаецца з 46 гравюраў (10 было дадана пазьней). У канцы 1934 году, перад выхадам сэрыі кніжнай гравюры «Фугаку хякэй», мастак пакінуў Эда і год жыў у працоўным раёне на паўвысьпе Міюра на поўдзень ад Эда. У гэты час (1935 г.) пачала выдавацца яго апошняя сэрыя гравюраў «Хякунін ісю ўба га этокі» - «Сто вершаў у выкладаньні няні» (выявы да зборніка «100 вершаў 100 паэтаў»). Усяго ў гэтай сэрыі было 28 гравюраў і 62 эскізы.
У 1936 годзе Хакусай вярнуўся у Эда, калі горад быў зруйнаваны мясцовай бяднотай, і яму давялося гандляваць уласнымі карцінамі каб зарабіць на ежу. У 1839 годзе ў майстэрні Кацусіка Хакусай адбыўся пажар, які зьнішчыў усе накіды і працоўныя матэрыялы. Пасьля гэтага мастак амаль перастаў працаваць.
Самым вядомым вучнем Кацусіка Хакусай стаў Татоя Хакэй, які маляваў ілюстрацыі для кніг і «сурымона». У сваім жыцьці Хакусай намаляваў ілюстрацыі для прыкладна 500 кніжак, з якіх частку напісаў сам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кацусіка Хакусай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў