Мадэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мадэ́рн (па-ангельску: modern, па-француску: moderne — сучасны), таксама ар-нуво́ (па-француску: art nouveau), югендшты́ль (па-нямецку: Jugendstil) — мастацкі стыль, які атрымаў вялікую папулярнасьць у Эўропе й ЗША канца XIX — пачатку XX ст. Зьяўляецца папярэднікам мадэрнізму і стылю ар-дэко.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стыль сфармаваўся прыблізна ў канцы 80-х гадоў пад уплывам рамантызму й сымбалізму папярэдніх дзесяцігодзьдзяў. Для мадэрну характэрны пошук новых і пераасэнсаваньне звыклых формаў, імкненьне зламаць старыя традыцыі, сынтэз эпохаў, формаў, мэтадаў і прыёмаў. У мадэрне зьмешваюцца антычная клясыка, готыка, ракако, мастацтва Кітая й Японіі ды шмат іншых мастацкіх формаў, але пры іх спалучэньні ставіцца мэта дасягнуць аднароднасьці, унутранае цэласнасьці твораў. Мадэрну ўласьцівы культ вельмі складаных, вытанчаных лініяў ды фігураў: выгнутых, падобных на сьцеблы расьлінаў (Францыя, Бэльгія, Англія…), альбо строга геамэтрычных (Аўстрыя, Шатляндыя…)

Дом Бальо, Антоніё Ґаўдзі-і-Карнэт

Мадэрн у розных галінах мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэрн ахапіў усе без выключэньня віды мастацтва. У жывапісу ды графіцы мадэрну заўважная сэнтымэнтальнасьць, уцёкі ад рэальнасьці, дэкадэнцкія настроі. Скульптуры ўласьцівы дынамізм, незавершанасьць формаў. Архітэктура мадэрну надзвычай багатая ды разнастайная па формах, асноўныя яе прыкметы — цэласны выгляд будынкаў, дзіўныя формы, часам блізкія да скульптурных, вельмі багаты ды складаны зьнешні дэкор. У інтэр’ерах — багатае абсталяваньне, нязвыклыя формы і лініі, спалучэньне несумяшчальных матэрыялаў, прычым усе гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца, каб дасягаць адчуваньне камфорту ды спакою. На пачатку XXI стагодзьдзя ў сьвеце назіраецца адраджэньне цікаўнасьці да мадэрну ў інтэр’еры ды дэкаратыўным мастацтве.

Найбольш вядомыя пэрсаналіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэрнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў