Эдуард Манэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эдуард Манэ
Édouard Manet.jpg
Імя пры нараджэньні: Édouard Manet
Нарадзіўся: 23 студзеня 1832
Парыж, Францыя
Памёр: 30 красавіка 1883
Парыж, Францыя
Нацыянальнасьць: француз
Грамадзянства: Францыя
Заняткі: мастацтва
Плынь: рэалізм, імпрэсіянізм
Працы: Алімпія (1863)

Эдуа́рд Манэ́ (23 студзеня 1832, Парыж30 красавіка 1883, там жа) — францускі мастак, адзін з найвыбітнейшых мастакоў ХІХ стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эдуард Манэ быў першым сынам у багатай мяшчанскай сям’і. Яго бацька, Агюст Манэ, быў юрыстам, выконваў абавязкі кіраўніка дэпартамэнта ў Міністэрстве Юстыцыі Францыі. Маці, Эўген Дэсірэ Фарн’е, паходзіла з арыстакратычнай сям’і, якая мела кроўныя сувязі са швэдзкай каралеўскай сям’ёй (яе хросны бацька быў каралём Швэцыі Карл ХІІІ). Эдуард меў двух малодшых братоў — Эўгена і Гюстава. У 1838 годзе Эдуард Манэ паступіў у Школу Пуалу, але схільнасьці да навукі ў маладога Эдуарда адсутнічалі. Аднак бацькі спадзяваліся, што Эдуард зьменіць сваё стаўленьне да вучобы і аддалі яго, у 1842 годзе ў Каледж Ралін (адну з самых вядомых навучальных установаў у Парыжы). Там Эдуард пазнаёміўся з Атанінам Прустам, сваім будучым біёграфам. Аднак зьмена школы не зьмяніла стаўленьне Манэ да навукі, але у гэты час, дзяцька Манэ, Эдмон Эдуард Фарн’е, выкрыў у Эдуарда мастацкі талент. Дзяцька даў Эдуарду першыя ўрокі малюнка і пазнаёміў яго з Люўрам.

Праз тое, што вынікі вучобы ў каледжы былі вельмі слабыя, бацька Эдуарда, зразумеў, што павінен кінуць мары пра юрыдычную кар’еру сына, аднак быў катэгарычна супраць плянаў сына стаць мастаком, тым ня менш, ён дазволіў Эдуарду самаму абраць наступную навучальную ўстанову. У 1847 годзе Манэ спрабаваў паступіць у Вышэйшую Марскую Школу, аднак няўдала. Для таго, каб павялічыць свае шансы наступны раз, Манэ запісаўся ў паўгадавы рэйс на караблі для кандыдатаў ў Марскую Школу. Аднак гэты рэйс расчараваў Манэ ў кар’еры марака, і пасьля другога няўдалага экзамэна ў Марскую Школу ў 1849 годзе, ён пераканаў бацьку дазволіць яму займацца мастацтвам. У студзені 1850 года Манэ пачаў працаваць у майстэрні Томаса Куцюра.

«Партрэт бацькоў»

Захапленьне старажытным мастацтвам прывяло да шматлікіх падарожжаў Манэ. Ён некалькі разоў наведваў галяндзкія мастацкія музэі дзе захапіўся мастацтвам Франса Халса. У 1853 годзе ён зьдзейсьціў падарожжа ў Італію, дзе наведаў Вэнецыю і Флярэнцыю. Менавіта ў гэты час, на маладога мастака паўплывала творчасьць мастакоў раньняга Рэнэсансу. Назад у Францыю Манэ не сьпяшаўся, па дарозе ён наведаў музэі Дрэздэна, Прагі, Вены і Мюнхэну.

У 18561858 гг., Манэ атрымаў вядомасьць як выбітны мастак. Яго запрашаюць у розныя салёны. Дзе ён знаёміцца з мастацкімі коламі Парыжу. Асабліва блізкія адносіны Манэ савязаў са скандальным паэтам Шарлем Балерам. Разам з графам Альберам дэ Валеруе мастак здымае майстэрню. Штодзённа малады мастак наведвае Люўр, дзе робіць копіі зь вядомых карцінаў.

У 1859 годзе, Манэ кінуў вучобу ў майстэрні і вырашыў выставіцца ў Парыскім Салёне, штогадовай прэстыжнай выставе, аднак журы адхіліла ўсе карціны мастака. Але Манэ вырашыў выстаўляцца ў 1861 годзе, для чаго прадставіў дзьве новыя карціны «Партрэт бацькоў» і «Гітарэра», якія былі прынятыя журы салёна, а «Гітарэра» нават атрымала ўзнагароду.

Прызнаньне салёна, прынесла мастаку вядомасьць і грошы, а так сама прызнаньне бацькі.

У гэты час адзін з арганізатараў салёна, Люі Марцінэ, Заснаваў альтэрнатыўную выставу, у якой былі і карціны Манэ «Хлопчык зь вішнямі», «Чытаючы», а так сама атрымаўшая прызнаньне карціна «Гітарэра».

Журы салёна 1863 года адвергла ўсе карціны прадстаўленыя Манэ, праўда адначасова былі ахілены і яшчэ 2800 карцінаў. Абражаныя мастакі зьвярнуліся да Марцінэ з просьбай правесьці выставу без ухвалы журы. Выстава была праведзена. Атрымаўшы назву «Салён адвергнутых», на якой карціна Манэ «Сьнеданьне на траве» атрымала скандальную славу, стаўшы сымбалем ўсёй выставы.

У 1865 годзе Манэ выстаўляе ў салёне сваю (цяпер сусьветна вядомую) «Алімпію» — карціну, якую палічылі вельмі вульгарнай і непрыстойнай. Яна справакавала грандыёзны скандал, пасьля якога Манэ вымушаны быў пераехаць у Гішпанію. У 1867 годзе мастак вяртаецца ў Парыж, дзе напружана працуе ствараючы свае лепшыя карціны.

«Алімпія»

Пасьля Франка-Прускай вайны і Парыскай камуны, Манэ блізка схдзіцца з імпрэсіяністамі. Але ён не пажадаў удзельнічаць у іх выставах, спрабуючы атрымаць прызнаньне афіцыйных салёнаў. Чарговы скандал вакол яго карцінаў узьнік у 1874 годзе. «Чыгунка» зноў была адхілена журы. І толькі ў 1879 годзе Парыскі Салён прыняў карціны Манэ «У цяпліцы» і «У лодцы».

Некалькі апошніх гадоў жыцьця Эдуард Манэ пакутаваў ад сыфілісу, якім заразіўся ў саракагадовым узросьце і рэўматызму. У канцы жыцьця, у мастака здарылася гангрэна левай стапы. Апэрацыя не прынесла выздараўленьня і ён памёр праз 11 дзён 30 красавіка 1883 года. Пахаваньне адбылася 3 траўня 1883 года ў прысутнасьці такіх вядомы асобаў як: Эміль Заля, Альфрэд Стывэнс, Клёд Манэ, Эдгар Дэга.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдуард Манэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў