Дрэздэн
| Дрэздэн | |||||
| Dresden | |||||
Выгляд з тэрасы Бруля на Дрэздэн |
|||||
|
|||||
| Краіна: | Нямеччына | ||||
| Зямля: | Сасконія | ||||
| Обэрбургамістар: | Гэльма Орас | ||||
| Плошча: | 328,30 км² | ||||
| Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 512 458 чалавек (2009) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +49 351 | ||||
| Паштовы індэкс: | 01067-01326 | ||||
| Аўтамабільны код: | DD | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°02′00″ пн. ш. 13°44′00″ у. д. / 51.033333° пн. ш. 13.733333° у. д.Каардынаты: 51°02′00″ пн. ш. 13°44′00″ у. д. / 51.033333° пн. ш. 13.733333° у. д. | ||||
|
Дрэздэн на мапе Нямеччыны
Дрэздэн
|
|||||
| http://www.dresden.de/ | |||||
Дрэздэн (па-нямецку: Dresden, па-верхнелужыцку: Drježdźany) — горад на ўсходзе Нямеччыны, сталіца зямлі Саксонія. Разьмешчаны ў даліне ракі Эльба непадалёку ад граніцы з Чэхіяй.
Дрэздэн мае доўгую гісторыю ў якасьці сталіцы і рэзыдэнцыі князёў-выбаршчыкаў і каралёў Саксоніі, дзякуючы чаму горад набыў арыстакратычны і мастацкі калярыт. Дрэздэн быў амаль цалкам разбураны ў часе Другой сусьветнай вайны ў выніку авіяналётаў англа-амэрыканскіх сілаў.
Дрэздэнская частка даліны Эльбы некаторы час знаходзілася ў Сьпісе сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКО і была выключана адтуль за наўмыснае парушэньне Канвэнцыі ЮНЭСКО аб ахове сусьветнай спадчыны (пабудова аўтамабільнага моста) — першы выпадак выключэньня са Сьпіса ў Эўропе і другі ў сьвеце.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дрэздэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў