Фрыдэрык Шапэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Фрыдэрык Шапэн | |
|---|---|
Адзіны вядомы фатаздымак Шапэна (часта памылкова зблытаны з дагератыпам), магчыма, зроблены ў 1849 годзе
|
|
| Поўнае імя | Fryderyk Chopin |
| Дата нараджэньня | 1 сакавіка 1810 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 17 кастрычніка 1849 |
| Месца сьмерці | |
| Гады | |
| Краіна | Польшча, Францыя |
| Нацыянальнасьць | |
| Прафэсіі | |
| Інструмэнты | фортэпіяна |
| Жанры | рамантызм |
| Псэўданімы | |
| Гурты | |
| Супрацоўніцтва | |
| Лэйблы | |
Фрыдэрык Шапэн (па-польску: Fryderyk (Franciszek) Chopin, зрэдку Szopen; па-француску: Frédéric (François) Chopin) (1 сакавіка 1810 – 17 кастрычніка 1849) — польскі кампазытар і піяніст. Уважаецца за найвыбітнейшага польскага кампазытара й найважнейшага кампазытара, які пісаў для фартэпіяна ў 19 стагодзьдзі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
[рэдагаваць] Юнацкія гады
Фрыдэрык Шапэн нарадзіўся ў маёнтку Жэлязова Воля блізу Варшавы. Яго бацька Мікалай Шапэн (Nicolas Chopin), француз, эміграваў у Польшчу ў 1787 годзе ў шаснаццацігадовым узрозьце, браў удзел у антырасейскім паўстаньні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі ў 1794 годзе, працаваў прыватным настаўнікам у шляхоцкіх сем'ях.
[рэдагаваць] Парыж
Шапэн прыехаў у Парыж напрыканцы верасьня 1831 году, у няпэўным стане адносна сваёй будучыні тут. У Парыжы Шапэн займеў добрыя стасункі зь вядомымі польскімі эмігрантамі, уключаючы прынца Адама Ежы Чартарыскага і паэта Адама Міцкевіча. Кола знаёмстваў Шапэна ўзбагацілася такімі фігурамі як пісьменьнік Гайнрых Гайнэ, мастак Эжэн Дэлякруа, найбуйнейшыя піяністы таго часу Фрыдрых Калькбрэнэр, Фэрдынанд Гілер і Франц Ліст, кампазытары Гэктор Бэрліёз, Фэлікс Мэндэльсон, Шарль-Валентын Алькан і Вінчэнца Бэліні.
[рэдагаваць] Жорж Санд
Жорж Санд (Занд) - псэўдонім францускай пісьменьніцы Аўроры Дудэван (Амандын-Аўрора-Люсіль Дупэн, баранэса Дудэван), зь якой Шапэн пазнаёміўся ў 1836 годзе. Нягледзячы на першапачатковае адмоўнае ўражаньне, трохі пазьней кампазытар распачаў зь ёй рамантычныя стасункі. У 1845 годзе Жорж Санд выдала кнігу Лукрэцыя Флярыяні, галоўныя героі ў якой - заможная актрыса й балесны прынц, якіх можна інтэрпрэтаваць як Санд і Шапэна.
[рэдагаваць] Сьмерць
[рэдагаваць] Музыка
Шапэн - кампазытар, надзвычай папулярны для выкананьня сярод піяністаў. Кожны, хто мае хоць нейкае дачыненьне да йгры на фартэпіяна, сутыкаецца з праблемай інтэрпрэтацыі твораў Шапэна.
Раз на пяць гадоў у Варшаве адбываецца Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапэна, на якім выконваюцца выключна творы гэтага кампазытара, адзін з найпрэстыжнейшых у сьвеце. За доўгую гісторыю гэты конкурс адкрыў імёны найвыбітнейшых піяністаў, такіх як Марта Аргерыч, Маўрыцыё Паліні, Крыстыян Цымерман, Іва Пагарэліч, Фу Ц'Онґ і многіх іншых. У 1995 годзе на гэтым конкурсе бліскуча выступіў беларускі піяніст Андрэй Паначэўны, які ў выніку быў узнагароджаны ганаровым дыплёмам.
[рэдагаваць] Творы
Ува ўсіх творах Шапэна выкарыстоўваецца фартэпіяна. Большасьць кампазыцыяў напісаныя для фартэпіяна сола, маюцца таксама творы для фартэпіяна з скрыпкаю, віялянчэльлю і з аркестрам. Захавалася блізу 230 твораў Фрыдэрыка Шапэна, некаторыя юнацкія творы загубленыя.
[рэдагаваць] Творы для фартэпіяна сола
[рэдагаваць] Баляды
- Баляда соль мінор, тв.23 (створаная 1835-36)
- Баляда Фа мажор, тв.38 (1836-39)
- Баляда Ля-бэмоль мажор, тв.47 (1841)
- Баляда фа мінор, тв.52 (1942-43)
[рэдагаваць] Эцюды
- 12 Эцюдаў, тв.10 (1829-32)
- 12 Эцюдаў, тв.25 (1832-36)
- 3 Новыя Эцюды (1839)
[рэдагаваць] Фантазіі
- Фантазія фа мінор, тв.49
- Палянэз-фантазія Ля-бэмоль мажор, тв.61
[рэдагаваць] Экспромты
[рэдагаваць] Мазуркі
[рэдагаваць] Палянэзы
[рэдагаваць] Прэлюдыі
- 24 Прэлюдыі, тв.28 (1836-39)
- Прэлюдыя до-дыез мінор, тв.45 (1841)
- Прэлюдыя Ля-бэмоль мажор (1834, апублікаваная ў 1918)
[рэдагаваць] Ронда
[рэдагаваць] Скерца
[рэдагаваць] Санаты
- Саната для фартэпіяна до мінор, тв.4 (1828)
- Саната для фартэпіяна сі-бэмоль мінор, тв.35 (1837-39)
- Саната для фартэпіяна сі мінор, тв.58 (1844)
[рэдагаваць] Вальсы
[рэдагаваць] Творы для фартэпіяна з аркестрам
- Варыяцыі на тэму Моцарта Là ci darem la mano Сі-бэмоль мажор, тв.2 (1827)
- Фантазія на польскія тэмы Ля мажор, тв.13 (1828)
- Rondo à la Krakowiak Фа мажор, тв.14 (1828)
- Канцэрт №1 мі мінор, тв.11 (1830)
- Канцэрт №2 фа мінор, тв.21 (1829-1830)
- Andante Spianato і Вялікі бліскучы палянэз Мі-бэмоль мажор, тв.22 (1830-1831)
[рэдагаваць] Камэрныя творы
[рэдагаваць] Вакальныя творы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Фрыдэрык Шапэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў