Ёган Нэпамук Гумэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ёган Нэпамук Гумэль (па-нямецку: Johann Nepomuk Hummel) (14 лістапада 1778, Браціслава — 17 кастрычніка 1837, Ваймар) — аўстрыйскі кампазытар і піяніст-віртуоз (чэх па нацыянальнасьці).
Біяграфія [рэдагаваць]
Гумэль нарадзіўся 14 лістапада 1778 г у Прэсбургу (цяпер Браціслава). Ужо ў тры гады ў будучага кампазытара выявіліся музычныя здольнасьці, а ў пяць у падарунак ад бацькі ён атрымаў сваё першае маленькае фартэпіяна, якое захоўваў да самай сьмерці.
У 1786-88 Гумэль — вучань В. А. Моцарта.
З 1793 па 1816 жыве ў Вене. Бярэ ўрокі кантрапункта ў Ёгана Георга Альбрэхтсбэргера — аднаго з настаўнікаў Бэтговэна, займаецца сьпевамі ў Антоніё Сальеры.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ёган Нэпамук Гумэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў