Франц Шубэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Franz Schubert by Wilhelm August Rieder 1875.jpg

Франц Пэ́тэр Шу́бэрт (па-нямецку: Franz Peter Schubert; 31 студзеня 1797, Ліхтэнталь — 19 лістапада 1828, Вена) — аўстрыйскі кампазытар, адзін с заснавальнікаў рамантызма ў музыцы, заснавальнік венскай клясычнай музыкі.

Шубэрт нарадзіўся ў прадмесьці Вены — Ліхтэнталі, у беднай сям’і дванаццатым з пятнаццаці дзяцей (дзесяць зь якіх памёрлі). Яго бацька быў настаўнікам і менавіта ён распачаў музычную адукацыю сына. У сем гадоў Шубэрт быў аддадзены пад апеку Міхала Хользэра, арганіста парафіяльнага касьцёла, каб ён працягваў навучаньне. У 1808 годзе Франц Шубэрт быў прыняты ў прыдворную капэлу ў Каралеўскім Канвікце ў Вене, дзе сьпяваў сапрана пяць гадоў, вывучаў тэорыю музыкі пад кіраўніцтвам Антоніа Сальеры, а так сама вучыўся граць на розных інструмэнтах. Пасьля сыходу са школы, з 1813 года, Шубэрт працаваў настаўнікам музыкі згодна з жаданьнем бацькі, а так сама каб пазьбегнуць службу ў войску. Адначасова ён вывучаў творчасьць Глюка, Моцарта і Бэтховэна. У гэты час ён самастойна напісаў свой першы твор: «Вясёлы замак сатаны» (Des Teufels Lustschloss). У 1818 годзе Шубэрт пакінуў школу, каб займацца стварэньнем музыкі. Застаўшыся зусім без сродкаў, ён мог займацца любімай справай толькі дзякуючы дапамозе сяброў. Ён працаваў штодзённа, з дзевяці раніцы да першай гадзіны пасьля абеду. У вобласьці песьні Шубэрт працягваў традыцыі Бэтховэна, але дзякуючы Шубэрту гэты жанр атрымаў мастацкую форму, узбагаціўшы вобласьць канцэртнай вакальнай музыкі. Балада «Лясны цар» (Erlkönig), напісаная ў 1816 годзе прынесла Шубэрту вядомасьць, хутка зьявіліся «Валацуга» (Der Wanderer), «Пахвала сьлёзам» (Lob der Thränen), «Зулейка» (Suleikа) і іншыя. Самымі блізкімі сябрамі кампазытара ў гэты час былі: Францішак Грылпарцэр, Ян Майрхофэн, Францішак Лакхер, Анзэльм Хуттэнбрэмэр, Ян Міхал Вогль, Ёзэф фон Спаўн, браты Ёзэф і Леапольд Купэльвэйзэры, паэты Францішак Шобэр і Тэадор Кёрнэр.

У гэты час Шубэрт даваў прыватныя заняткі музыкі дочкам князя Эстэрхайза. Шубэрт практычна не пакідаў Вену. У гісторыю ўвайшлі невялікія музычныя творы «шубэртыяды», якія кампазытар граў для сваіх сяброў. Упершыню творы Шубэрта былі выкананы публічна ў 1820 годзе. Часта Шубэрта запрашалі ў вышэйшыя колы, для акампанэмэнта яго вакальных твораў. Аднак характар кампазытара быў вельмі складаны, ён часта піў, і ў гэтыя моманты станавіўся запальчывым.

У 1823 годзе Шубэрт заразіўся вэнэрычнай хваробай. Лячэньне паслабіла яго арганізм, выклікала некалькі глыбокіх дэпрэсыяў. Кампазытар памёр ва ўзросьце 32 гадоў ад брушнога тыфу. Апошні год жыцьця быў асабліва ўрадлівы: у гэты час ён напісаў сымфонію до мажор і мэссу мі-бэмоль мажор. За сваё жыцьцё Шубэрт пасьпеў напісаць 600 музычных твораў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Франц Шубэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў