Аляксандар Пушкін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Алякса́ндар Сярге́евіч Пу́шкін (па-расейску: Александр Сергеевич Пушкин, 6 чэрвеня 1799, Масква — 10 лютага 1837, Санкт-Пецярбург) — расейскі паэт, драматург і празаік, рэфарматар расейскай літаратурнай мовы, аўтар крытычных і гістарычных твораў. Пушкін лічыцца адным з найвялікшых расейскіх пісьменьнікаў, яго тэксты разглядаюцца як найболей прэстыжны ўзор расейскай літаратуры, падобна тэкстам Дантэ ў Італіі або Гётэ ў Нямеччыне. Пушкіна яшчэ пры жыцьці друкавана менавалі геніем, і з другой паловы 1820-х гадоў ён стаў лічыцца «першым расейскім паэтам» (не толькі сучаснасьці, але і ўсіх часоў), а вакол яго асобы ў чытацкай публікі склаўся сапраўдны культ.
[рэдагаваць] Спасылкі
Аляксандар Пушкін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў