Цыпрыян Каміль Норвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цыпрыян Каміль Норвід
польск. Cyprian Kamil Norwid
Norwid Cyprian Kamil.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 верасьня 1821
Сьцяг Польскага КаралеўстваЛяскова-Глухы, каля Варшавы, Расейская імпэрыя
Памёр 23 траўня 1883
Сьцяг Францыі Парыж, Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Жанр рамантызм, парнасізм
Значныя творы Klaskaniem mając obrzękłe prawice...
Vade-mecum
Promethidion
Czarne kwiaty. Białe kwiaty
Подпіс
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Цыпрыян Каміль Норвід (па-польску: Cyprian Kamil Norwid; 24 верасьня 1821, Ляскова-Глухы, каля Варшавы23 траўня 1883, Парыж) — польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1842 Норвід легальна выехаў у Дрэздэн, афіцыйна — для ўдасканаленьня ў скульптурным мастацтве, і застаўся ў эміграцыі. Жыў у Вэнэцыі і Флярэнцыі, у 1844 пасяліўся ў Рыме. У Бэрліне наведваў лекцыі ва ўнівэрсытэце і сходы польскіх эмігрантаў. У 1846 быў арыштаваны і высланы з Прусіі. Жыў у Брусэлі, потым у Рыме, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Зыгмунтам Красінскім.

У 18491852 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім і Фрыдэрыкам Шапэнам, таксама з Іванам Тургеневым і Аляксандрам Герцэнам. Жыў у галечы, пакутаваў ад неразуменьня крытыкі і непаразуменьняў у адносінах з блізкімі людзьмі. Паступова губляў зрок і слых.

Рукапіс верша Норвіда «Фартэпіяна Шапэна»

Пры садзейнічаньні Ўладзіслава Замойскага ў лістападзе 1852 выехаў у ЗША. У 1853 уладкаваўся ў майстэрні графіка ў Нью-Ёрку. Калі даведаўся аб пачатку Крымскай вайны, вырашыў вярнуцца ў Эўропу. Вярнуўся ўлетку 1854 у Лёндан, зарабляў на жыцьцё выпадковымі працамі. Па вяртаньні ў Парыж апублікаваў некалькі твораў. Зь лютага 1877 жыў у польскім дабрачынным прытулку на ўскраіне Парыжу Іўры, дзе і памёр. Прах паэта быў перанесены ў агульны дол невядомых польскіх вандроўцаў на могілках Манмарансі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Норвід у 1861

Аўтар навэл («Ad leones!», 1883, і інш.), паэм, драм. Сярод лепшых твораў Норвіда — паэтычны цыкл «Vade-mecum» (18651866), філязофская паэма «A Dorio ad Phrygium» (1871), трагедыі «За кулісамі» (18651866), «Клеапатра і Цэзар(Kleopatra i Cezar, 18701872), «Пярсьцёнак велікасьвецкай дамы» (Pierścień Wielkiej Damy, czyli Ex-machina Durejko, 1872).

Пры жыцьці была апублікаваная малая частка яго паэзіі і прозы (шмат са спадчыны згублена). Прызнаньне атрымаў пасьмяротна, галоўным чынам пасьля таго, як польскі крытык Зянон Пшасмыцкі «адкрыў» яго ў 1904, пачаўшы публікаваць творы і артыкулы аб творчасьці Норвіда. Стаў прылічацца да найбуйнейшых польскіх паэтаў нароўні з Міцкевічам і Юльюшам Славацкім, зацьміўшы Зыгмунта Красінскага.

Поўны збор твораў выйшаў у адзінаццаці тамах (Варшава, 19711976).

Пераклады на беларускую[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ідзі за мною : лірыка / Цыпрыян Норвід ; пер. з польск., [прадм. і заўв. Алега Мінкіна ; маст. С. В. Чарановіч]. – Мінск : “Мастацкая літаратура”, 1993.

Творы Норвіда на беларускую перакладаў таксама Васіль Сёмуха.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Цыпрыян Каміль Норвідсховішча мультымэдыйных матэрыялаў