Робэрт Саўці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робэрт Саўці
англ. Robert Southey
Robert Southey - Project Gutenberg eText 13619.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 жніўня 1774
Брысталь, Ангельшчына
Памёр 21 сакавіка 1843
Кесьвік, графства Камбрыя, Ангельшчына
Грамадзянства Вялікабрытанія, Партугалія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, гісторык
Напрамак рамантызм
Жанр баляда, паэма
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Робэрт Саўці (па-ангельску: Robert Southey; 12 жніўня 177421 сакавіка 1843) — знакаміты ангельскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосьці захапляўся ідэямі францускае рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Ўот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Гішпаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасьці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго баляды напісаныя на сюжэты зь гісторыяў і легендаў гэтых краінаў, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).

Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэмаў — кожная на сюжэт зь міталёгіі розных народаў: «Талаба-разрушыцель» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцьце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).

«Родэрык» — самае пасьпяховае з эпічных твораў Саўці, напісанае на сюжэт барацьбы хрысьціянаў з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад'ём патрыятычных пачуцьцяў паэта аблямаваны мастацкім і мэлядычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На сьмерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.

У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-ляўрэатам; пасьля Саўці гэтае званьне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было зьвязанае з абавязкам пісаць оды, прысьвечаныя чальцам каралеўскай сям'і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучасьнікамі (у прыватнасьці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[1] і ў сатырычнай паэме «Візія суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сэрвілізм датычна манарха і эўрапейскае рэакцыі 1810-х1820-х гадоў.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнэгат? / Усё яшчэ з лэйкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысьвячэньне, 1—4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]