Паэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Паэ́ма — адзін з жанраў ліра-эпічнай паэзіі; вялікі вершаваны твор, у якім значныя праблемы рэчаіснасьці раскрываюцца адначасова эпічнымі (наяўнасьць у творы сюжэта, пэрсанажаў) і лірычнымі (вобраз лірычнага героя, лірычныя адступленьні) сродкамі. У паэме нярэдкія і элемэнты драмы: скразное напружана канфліктнае дзеяньне, маналёгі і дыялёгі.

Звычайна ў паэме выяўляецца своеасаблівая гармонія лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў. Беларуская паэма ўзьнікла як паэма эпічная. Яскравым яе ўзорам зьяўляецца сярэдневяковая «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага (на лацінскай мове).

Моцны лірычны пачатак, павышаная эмацыянальнасьць вершаванай мовы, характэрныя для паэмы, надаюць асаблівую важкасьць аб'екту паэтычнага ўвасабленьня, пэўным чынам узьвялічваюць яго. Менавіта таму паэмай зрэдку называюць нават празаічныя творы (раманы, аповесьці), якія вылучаюцца асаблівым лірызмам, узьнёслым патасам, важкасьцю і глыбінёй прадмета гаворкі. З такіх паэмаў у прозе можна назваць «Мёртвыя душы» М. Гогаля, «Пэдагагічную паэму» А. Макаранкі, «Чазенію» У. Караткевіча і інш.

Віды паэмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]