Іліяда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рукапіс «Іліяды» V стагодзьдзя

Iлiяда — старажытнагрэцкая эпiчная паэма аб Iлiёне (Троi), якая прыпiсваецца легендарнаму эпiчнаму паэту Старажытнай Грэцыi Гамэру.

Прынята лiчыць, што «Iлiяда» ўзьнiкла ў 9—8 стагодзьдзях да н. э. у грэцкiх iянiйскiх гарадах Малой Азii, на аснове паданьняў крыта-мiкенскай эпохi. Паэма напiсаная гекзамэтрам (каля 15 700 радкоў), у 4—3 стагодзьдзях падзеленая антычным фiлёлягам Зэнадотам Эфэскiм на 24 песьнi. «Iлiяда» распавядае пра гераiчную асаду Троi шматплямённым ахейскiм апалчэньнем на чале зь мiкенскiм правадыром Агамемнанам. Галоўныя героi паэмы — Ахiл, Менэлай, Гэктар i iншыя правадыры.

«Iлiяда» прадстаўляе сьвет цэласным, усёвымерным, якасна аднастайным. У старажытнасьцi паэма лiчылася зводам ведаў, крынiцай фiлязофii i паэзii, разам з тым захавала высокую мастацкую i гiстарычную каштоўнасьць. Рэальнасьць значнай колькасьцi гiстарычных i геаграфiчных фактаў эпiчнай асновы засведчаная археалягiчнымi раскопкамi, якi пачаў нямецкi археоляг Генрых Шлiман. У 1869 годзе ён выказаў сьмелую думку, што месцам Троi зьяўляўся курган Гiсарлык у Малой Азii. Раскопкi 1870—1890 гадоў пацьвердзiлi ягоную гiпотэзу, што гамэраўскi эпас меў салiдную фактычную аснову.

На беларускую мову паэма была ўпершыню перакладзеная Браніславам Тарашкевічам.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Іліядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах