Старажытнагрэцкая мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Старажытнагрэцкая мова Ἑλληνική |
|
| Рэгіён | усход Міжземнага мора |
|---|---|
| Клясыфікацыя | індаэўрапейская, элінская |
| Афіцыйны статус | |
| Код мовы | |
| ISO 639-2(B) | grc |
| ISO 639-2(T) | grc |
| Пачатак Гамэравай «Адысэі» | |
Старажытнагрэцкая мова — назва грэцкай мовы ў тым выглядзе, у якім яна існавала ў архаічным (каля IX—VI стагодзьдзяў да Н. Хр.), клясычным (каля V—IV стагодзьдзяў да Н. Хр.) і эліністычным (каля III стагодзьдзя да Н. Хр. — VI стагодзьдзе па Н. Хр.) пэрыядах антычнай Грэцыі і антычнасьці ў цэлым. Папярэднічала ёй у 2 тысячагодзьдзі да Н. Хр. мікенская мова. Яе эліністычная фаза, вядомая як койнэ ці біблійная грэцкая мова, на апошнім этапе плаўна перацякае ў сярэднявечную грэцкую мову.
Старажытнагрэцкай мовай пісаў Гамэр і клясычныя атэнскія гісторыкі, драматургі ды філёзафы. Лацінізаваныя формы старажытнагрэцкіх словаў шырока ўжываюцца ў навуковых назвах відаў і ў навуковай тэрміналёгіі.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| У Вікікнігах можна знайсьці дадатковыя матэрыялы па тэме артыкула: |
| Greek ВікіКрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |