Антуан Вато
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вато, Антуан (па-француску: Jean-Antoine Watteau) (10 кастрычніка 1684 – 18 ліпеня 1721) — знакаміты французкі мастак, прадстаўнік стыля ракако.
Займаўся дэкорам інтэр’ераў, жывапісам, малюнкам, графікай. Першыя работы былі напісаны пад уплывам творчасці Рубенса. Майстар узбагаціў выяўленчае мастацтва цудоўнымі выявамі “пёкных святаў “ (fêtes galantes), цішыні бяздзейнасці, якая пануе на яго палотнах. Творы Вато – увасабленне настрою, пачуццяў. Гэта і нявыказаны сум, які адпавядае агульнай танальнасці таго часу. Героі яго палотнаў нішто не ўспрымаюць сур’ёзна: ні глыбокія пакуты, ні ціхамірную радасць, дзе жаданні-летуценні адыгрываюцца, як сумная камедыя асабістага лёсу. Яны ўсміхаюцца, але ніколі не смяюцца.
Вобразы створанные рукой мастака знашлі своё ўвасабленне ў далейшым развіцці жывапісу стыля ракако і рамантычных напрамкай стыля класіцызм.
[рэдагаваць] Публічныя зборы
- “Свята кахання”,
- “Саваяр з сурком”,
- “Мецэтэн" (1717-19, Metropolitan Museum of Art, Нью-Йорк),
- “Грамада ў парку”(Каля 1720, Musée du Louvre, Парыж),
- “Адплыццё на востраў Кіферу” (1717, Musée du Louvre, Парыж),
- “Складаная прапанова”,
- “Італьянскія камедыянты” (каля 1720, National Gallery of Art, Вашынгтон),
- “Жыль” (“Пьеро”)(1718-20, Musée du Louvre, Парыж),
- “Абыякавы”,
- “Капрызніца” (“Надзьмуўшая вусны”),
- “Шыльда крамы Жэрсэна” (1720, Staatliche Museen, Берлін).
[рэдагаваць] Літаратура
- Гісторыя мастацтва/Эрнст Гомбліх.. - М.: АСТ,1998.
- Гісторыя мастацтваў: Вуч. дапаможнік для вывуч. мастац. школ і вуч. устноў./А. Варотнікаў, А. Гаршкавоз, В., Ёркіна. – Мн.: Літаратура, 1998.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Антуан Вато — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў