Мадрыд
| Мадрыд | |||||
|
|||||
| Насельніцтва: | 3 213 271 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 40°23′ пн. ш. 3°43′ з. д. / 40.383° пн. ш. 3.717° з. д.Каардынаты: 40°23′ пн. ш. 3°43′ з. д. / 40.383° пн. ш. 3.717° з. д. | ||||
|
Мадрыд на мапе Гішпаніі
Мадрыд
|
|||||
Мадры́д (па-гішпанску: Madrid) — сталіца й найбуйнейшы горад Гішпаніі. Насельніцтва горада складае каля 3,3 млн чалавек[1], а ўсяго ў аглямэрацыі налічваецца каля 6 271 000 чалавек[2]. Гэта трэці па велічыні горад Эўрапейскага зьвяза, пасьля Лёндана й Бэрліна, а ягоная сталічная аглямэрацыя зьяўляецца трэцяй па велічыні ў ЭЗ пасьля Лёндана й Парыжа.[3][4]. Горад ахоплівае ў агульнай складанасьці 604,3 км²[5].
Мадрыдзкая гарадзкая аглямэрацыя валодае трэцім найбуйным СУП ў Эўрапейскім Зьвязе[6]. Горад моцна ўплывае на палітыку, адукацыю, сфэру забаваў, пытаньні захаваньня навакольнага асяродзьдзя, СМІ, моду, навукі й мастацтва, што робіць вялікі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з асноўных глябальных гарадоў сьвету[7][8]. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўня жыцьця й памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам Паўднёвай Эўропы й Пірэнэйскага паўвострава, ён месьціць галаўныя офісы большасьці асноўных гішпанскіх кампаніяў. Мадрыд зьяўляецца самым наведавальным сярод турысаў горадам Гішпаніі й чацьвёртым на кантынэнце[9], а таксама займае 10-ы радок у сьпісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцьця ў сьвеце паводле дадзеных часопісу «Манокль», які быў апублікаваны ў 2010 годзе[10][11]. Мадрыд таксама знаходзіцца ў сьпісе 12 зялёных гарадоў Эўропы паводле дадзеных на 2010 год[12]. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[13].
Горад разьмешчаны на рацэ Мансанарэс у цэнтры краіны. Зьяўляючыся сталіцай Гішпаніі, горад месьціць рэзыдэнцыю ўрада, а таксама рэзыдэнцыю гішпанскага манарха, Мадрыд таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам Гішпаніі[14]. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны зьнешні выгляд. Ягоныя славутасьці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, Тэатар Рэал (Каралеўскі тэатар) з адрэстаўраваным ў 1850 годзе Опэрным тэатрам; парк Буэна Рэтыра, заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі XIX стагодзьдзя, якая зьмяшчае некаторыя зь гістарычных архіваў Гішпаніі, археалягічны музэй, а таксама Залаты трохкутнік мастацтваў, разьмешчаны уздоўж Пасэо дэль Прада й які складаецца з трох мастацкіх музэяў: музэй Прада, Нацыянальны цэнтар мастацтва каралевы Сафіі й музэй Тысэна-Барнэмісы[15].
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Нягледзячы на тое, што тэрыторыя сучаснага Мадрыда была заселена з дагістарычных часоў[16], у рымскую эпоху гэтая тэрыторыя належала дыяцэзіі Камплютум. Да нашых часоў захаваліся археалягічныя астанкі маленькай вёскі, якая існавала ў час эпохі вэстготаў, чыё імя, магчыма, было прынята пазьней арабамі[17]. Заснаваньне сучаснага горада прыходзіцца з IX стагодзьдзе, калі Мухамад I заказаў будаўніцтва невялікага палаца ў тым жа месцы, дзе сёньня месьціцца каралеўскі палац. Вакол гэтага палаца была пабудавана невялікая цытадэль, аль-Мудайна. Цытадэль была заваявана ў 1085 годзе хрысьціянскім каралём Леона й Кастыліі Альфонса VI падчас ягонага прасоўваньня да Таледа. Ён перабудаваў мячэт горада ў царкву Панны Альмудэны. У 1329 годзе генэральныя картэсы менавіта ў Мадрыдзе сабраліся на сваё першае пасяджэньне, каб даць параду каралю Альфонса XI. Сэфардзкія габрэі й маўры працягвалі жыць у горадзе ў часы хрысьціянскага панаваньня, пакуль не былі выгнаныя ў канцы XV стагодзьдзя. Пасьля буйнога пажару, Энрыке III Кастыльскі перабудаваў горад і ўсталяваў добра ўмацаваныя звонку сьцены ў Эль-Парда.
Позьняе сярэднявечча [рэдагаваць]
Каралеўства Кастыліі, са сталіцай у Таледа, і Каралеўства Арагон, са сталіцай у Сарагосе, былі злучаны ў сучасную Гішпанію каталіцкімі манархамі, каралевай Ізабэлай Кастыльскай і каралём Фэрдынандам II Арагонскім. Нягледзячы на тое, што іхны ўнук Карл I Гішпанскі жыў у Сэвільлі, сын Карла, Філіп II пераехаў у Мадрыд у 1561 годзе. Нягледзячы на тое, што афіцыйна горад не зьяўляўся сталіцай, але дэ-факта гэта мела месца быць. Сэвільля працягвала кантраляваць гандаль з калёніямі Гішпаніі, але Мадрыд кантраляваў Сэвільлю[18]. Акрамя кароткага пэрыяду 1601—1606 гадоў, калі Філіп III перанёс свой двор ў Вальядалід, Мадрыд стаў галоўным горадам Гішпаніі.
Падчас гішпанскага залатога стагодзьдзя ў XVI—XVII стагодзьдзях у Мадрыдзе быў пабудаваны Эскорыал, вялікі каралеўскі манастыр, дзякуючы намаганьням караля Філіпа II, які прыцягнуў на працу ў краіну некаторых з найвялікшых архітэктараў і мастакоў Эўропы. Дыега Вэляскес, адзін з самых уплывовых мастакоў эўрапейскай гісторыі і вельмі паважаны мастак у свой час, доўгі час жыў і працаваў у Мадрыдзе пры каралеўскім двары. Эль Грэка, іншы паважаны мастак таго пэрыяду, які надаў гішпанскаму мастацтву стыль італьянскага рэнэсансу й зрабіў важкі ўнёсак у гішпанскі стыль жывапісу, таксама працаваў у Мадрыдзе.
Мадрыд быў адным з культурных цэнтраў падчас гішпанскага залатога стагодзьдзя. Гішпанскі двор прыцягваў шматлікіх папулярных гішпанскіх мастакоў і пісьменьнікаў да горада, у тым ліку Мігеля дэ Сэрвантэса. Акрамя таго, у горадзе нарадзіліся шматлікія вялікія пісьменьнікі гэтага пэрыяду: Лёпэ дэ Вэга, Франсыска дэ Кевэда, Кальдэрона дэ ля Баркі й Тырса дэ Маліна, і апошні зь выбітных матскоў залатога стагодзьдзя, Кляўдыё Каэльлё. Вядомы архітэктар рэнесанса Хуан дэ Эрэра, які распрацаваў праект Пляса Маёр, які быў пабудаваны ў горадзе ў пэрыяд панаваньня Габсбургаў у якасьці цэнтральнага пляца. Ён разьмешчаны недалёка ад іншага вядомага пляца, Пуэрта дэль Соль.
Новыя палацы, як то Рэаль-дэ-Мадрыд, былі пабудаваны падчас панаваньня Філіпа V. Але сапраўдным сучасным горадам Мадрыд стаў у часы панаваньня Карла III, які быў адным з самых папулярных каралёў у гісторыі краіны, прыказка: «лепшы мэр — кароль» стала папулярнай у тыя часы. Калі Карл IV стаў каралём у горадзе пачалося паўстаньне. Пасьля паўстаньня Аранхуэс, якое ўзначаліў ягоны ўласны сын Фэрдынанд VII, Карл IV выракся ад стальца, але панаваньне Фэрдынанда VII было вельмі кароткім, бо ўжо ў траўні 1808 году напалеонаўскія войскі ўвайшлі ў горад.
Новы час [рэдагаваць]
2 траўня 1808 году насельніцтва Мадрыда паўстала супраць акупацыі горада францускімі войскамі, што прывяло да рэпрэсіяў з боку францускіх імпэрскіх сілаў і пачатку гішпанскай вайны за незалежнасьць. Пасьля сканчэньня вайны за незалежнасьць у 1814 годзе Фэрдынанд VII вярнуўся на трон, але пасьля лібэральнай ваеннай рэвалюцыі, генэрал Рафаэль дэль Рыега прысіліў караля вярнуць канстытуцыю 1812 году. Гэта быў пачатак пэрыяду, калі лібэральныя й кансэрватыўныя ўрады чаргаваліся, і які скончыўся разам з каранацыяй Ізабэлы II у 1830 годзе. Аднак яна ня здолела падавіць палітычную напружанасьць, якая прывяла да яшчэ аднаго паўстаньня й сварэньня Першай Гішпанскай рэспублікі. Аднак празь нейкі час манархія была рэстаўрыравана й зноўку скасаваная, пры стварэньні Другой Гішпанскай рэспублікі, якая папярэднічала гішпанскай грамадзянскай вайне.
17 кастрычніка 1919 году быў адкрыты мэтрапалітэн.
Мадрыд стаў адным з найбольш пацярпелых гарадоў краіны падчас грамадзянскай вайны ў 1936—1939 гадох. Горад быў апорай рэспубліканцаў зь ліпеня 1936 году. Ягоныя заходнія прыгарады сталі арэнай татальнай бітвы ў лістападзе 1936 году, і ў гэты час Мадрыд стаў першым эўрапейскім горадам, які бамабавалі з самалётаў (Японія была першай, хто бамбаваў грамадзянскае насельніцтва ў сусьветнай гісторыі ў Шанхаі ў 1932 годзе), спэцыяльна накіраваныя супраць грамадзянскіх асобаў.
Падчас эканамічнага буму ў Гішпаніі з 1959 па 1973 гады, горад перажыў беспрэцэдэнтны рост колькасьці насельніцтва й багацьця, стаўшы найбуйнейшым паводле колькасьці СУП горадам у краіне, і займаючы трэцяе месца ў Заходняй Эўропе. Паступова рос і сам горад, прымаючы ў свой склад суседнія раёны, і дасягнуўшы такім чынам пашырэньня да 607 км². Поўдзень Мадрыда стаў вельмі прамыслова разьвіты, і там назіраліся масавыя міграцыі зь сельскіх раёнаў Гішпаніі ў горад. У паўночна-заходняй частцы горада пачалі сяліцца людзі сярэдняй клясы, які зьявіўся ў выніку эканамічнага буму 1960-х гадоў, у той час як у паўднёва-ўсходняй частцы пражывала пераважна працоўная кляса.
Пасьля сьмерці Франка новыя дэмакратычныя партыі, у тым ліку левыя й рэспубліканскія партыі, прынялі караля Хуана Карласа I у якасьці пераемніка Франка, у мэтах забесьпячэньня стабільнасьці ў краіне. Гэта прывяло да зьмены дзяржаўнага ладу на канстытуцыйную манархію, са сталіцай у Мадрыдзе. Дзякуючы павышэньню дабрабыту насельніцтва ў 1980-х і 1990-х гадох горад умацаваў свае пазыцыі ў якасьці важнага эканамічнага, культурнага, прамысловага, адукацыйнага й тэхналягічнага цэнтра на эўрапейскім кантыненце.
Геаграфія [рэдагаваць]
Мадрыд размешчаны ў цэнтры Гішпаніі на вышыні 667 м над узроўнем мора. Праз горад цячэ невялікая рака Мансанарес. Раней Мадрыд належыў гістарычнай вобласьці Кастылія. У паўночна-заходняй частцы горада узвышаецца горны масіў Сьера-дэ-Гуадаррама з яго найвышэйшай кропкай Пеньялара (2430 м).
Клімат [рэдагаваць]
Дзякуючы вышыні ў 667 метраў над узроўнем мора і кантынентальнаму клімату лета ў Мадрыдзе спякотнае з малым колькасцю ападкаў, а зімы нашмат халадней, чым у гарадах на міжземнаморскім узбярэжжы. У некаторыя гады выпадае шмат сьнегу, а невялікія навалы снегу здараюцца практычна кожную зіму Сярэдняя студзеньская тэмпература складае 2 - 4 ° C, ліпеньская 24 - 25 ° C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае каля 400 мм.
Насельніцтва, мова, веравызнаньне [рэдагаваць]
Сталіца займае першае месца ў краіне па колькасьці насельніцтва, якое павялічваецца галоўным чынам за кошт імігрантаў. У горадзе зараз пражывае прыблізна 3 млн чалавек. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца гішпанская, паміма яго насельніцтва горада выкарыстоўваецца каталёнскую, галісійскую, баскскую, а таксама мовы мігрантаў — арабскую і інш. Большая частка насельніцтва католікі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Гарадзкія раёны
- Centro: Palacio, Embajadores, Cortes, Justicia, Universidad, Sol.
- Arganzuela: Paseo Imperial, Acacias, Chopera, Legazpi, Delicias, Palos de Moguer, Atocha.
- Retiro: Pacífico, Adelfas, Estrella, Ibiza, Jerónimos, Niño Jesús.
- Salamanca: Recoletos, Goya, Fuente del Berro, Guindalera, Lista, Castellana.
- Chamartín: El Viso, Prosperidad, Ciudad Jardín, Hispanoamérica, Nueva España, Pza. Castilla.
- Tetuán: Bellas Vistas, Cuatro Caminos, Castillejos, Almenara, Valdeacederas, Berruguete.
- Chamberí: Gaztambide, Arapiles, Trafalgar, Almagro, Vallehermoso, Ríos Rosas.
- Fuencarral-El Pardo: El Pardo, Fuentelarreina, Peñagrande, Barrio del Pilar, La Paz, Valverde, Mirasierra, El Goloso.
- Moncloa-Aravaca: Casa de Campo, Argüelles, Ciudad Universitaria, Valdezarza, Valdemarín, El Plantío, Aravaca.
- Latina: Los Cármenes, Puerta del Ángel, Lucero, Aluche, Las Águilas, Campamento, Cuatro Vientos.
- Carabanchel: Comillas, Opañel, San Isidro, Vista Alegre, Puerta Bonita, Buenavista, Abrantes.
- Usera: Orcasitas, Orcasur, San Fermín, Almendrales, Moscardó, Zofio, Pradolongo.
- Puente de Vallecas: Entrevías, San Diego, Palomeras Bajas, Palomeras Sureste, Portazgo, Numancia.
- Moratalaz: Pavones, Horcajo, Marroquina, Media Legua, Fontarrón, Vinateros.
- Ciudad Lineal: Ventas, Pueblo Nuevo, Quintana, La Concepción, San Pascual, San Juan Bautista, Colina, Atalaya, Costillares.
- Hortaleza: Palomas, Valdefuentes, Canillas, Pinar del Rey, Apóstol Santiago, Piovera.
- Villaverde: San Andrés, San Cristóbal, Butarque, Los Rosales, Los Ángeles (Villaverde).
- Villa de Vallecas: Casco Histórico de Vallecas, Santa Eugenia.
- Vicálvaro: Casco Histórico de Vicálvaro, Ambroz.
- San Blas: Simancas, Hellín, Amposta, Arcos, Rosas, Rejas, Canillejas, Salvador.
- Barajas: Alameda de Osuna, Aeropuerto, Casco Histórico de Barajas, Timón, Corralejos.
Эканоміка [рэдагаваць]
Нягледзячы на тэндэнцыю да пераносу індустрыяльных цэнтраў у прамысловыя паркі, разьмешчаныя па-за гарадзкой рысай, Мадрыд зьяўляецца другім паводле істотнасьці пасьля Барсэлёны прамысловым цэнтрам Гішпаніі. У апошні пэрыяд значна узрасла значнасьць аэрапорта Барахас і яго ўклад у адміністрацыйную і фінансавую дзейнасьць. Істотна ўзрасло ў апошнія гады будаўніцтва дарогаў і пашырэньне чыгуначнага транспарту. Аднак Мадрыд, як і ўся Гішпанія, адстае ад астатняй Эўропы ў разьвіцьці новых тэхналёгіяў. У прыгарадах — некалькі аўтамабільных заводаў.
Акрамя таго, інфляцыя ў Гішпаніі вышэй за сярэднеэўрапейскі ўзровень. Пачынаючы з 1998 году кошты на жыльлё ўзраслі на 150 адстоткаў, чаму садзейнчіала ўвядзеньне эўра. Адбылася страта канкурэнтназдольнасьці з асноўнымі гандлёвымі партнэрамі. Дэфіцыт гарадзкога бюджэта ў 67 міліярдаў эўра зьяўляецца другім паводле памеру ў сьвеце. Мадрыд разьвівае турыстычную дзейнасьць, зьяўляючыся найбольш наведвальным замежнымі турыстамі горадам краіны. Абвяшчэньне Мадрыда ў 1992 годзе «Горадам эўрапейскай культуры» было істотным крокам у разьвіцьці гэтага працэсу.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Вікторыя Абрыль — гішпанская кінаакторка
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ INE.es Instituto Nacional de Estadística
- ^ Eurostat.
- ^ "World Urban Areas: Population & Density" (PDF). Demographia.
- ^ Thomas Brinkoff. «Principal Agglomerations of the World».
- ^ Member of the Governing Council (PDF). Delegate for Economy, Employment and Citizen Involvement. Page 6
- ^ "Global city GDP rankings 2008–2025". Pricewaterhouse Coopers.
- ^ Globalization and World Cities (GaWC) Study Group and Network, Loughborough University. "The World According to GaWC 2008".
- ^ "Global Power City Index 2009" (PDF).
- ^ "Madrid is the most touristic city of Spain". Madridiario.es.
- ^ "Monocle's World's Most Liveable Cities Index 2009". Monocle.com.
- ^ "Top 20 liveable cities – 10 Madrid". Monocle.com.
- ^ Greenest cities in Europe. City Mayors (2010-03-03).
- ^ "Media". Olympic.org.
- ^ "Madrid". Indiana.edu.
- ^ "Madrid: Overview". Easy expat.
- ^ «Pre-historic times in Madrid». JMcatellanos.com
- ^ "La dominación árabe(Arab rule). The city of Mayrit, a fortress in its origin, was founded by the end of the IX centruy". madridamano.com
- ^ "Madrid, de territorio fronterizo a región metropolitana. Madrid, from being the "frontier" to become a Metropole." History of Madrid. Luis Enrique Otero Carvajal
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мадрыд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||