Сан-Сальвадор (горад)
| Сан-Сальвадор | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1525 | ||||
| Плошча: | 75,2 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
569 800 570 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-6 UTC-6 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 13°41′24.00″ пн. ш. 89°11′24.01″ з. д. / 13.69° пн. ш. 89.1900028° з. д.Каардынаты: 13°41′24.00″ пн. ш. 89°11′24.01″ з. д. / 13.69° пн. ш. 89.1900028° з. д. | ||||
|
Сан-Сальвадор на мапе Сальвадору
Сан-Сальвадор
|
|||||
Сан-Сальвадор (па-гішпанску: San Salvador, мянушка: San Sivar) — сталіца Сальвадору, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, каля вулькана Сан-Сальвадор, у 35 км ад узьбярэжжа Ціхага акіяна, у даліне ракі Амакас. Колькасьць насельніцтва складае каля 570 тысяч чалавек, а разам з прыгарадамі 2,1 мільёнаў чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1525 годзе на месцы захопленай гішпанцамі індзейскай сталіцы Кускатлана, але да нашых дзён не засталося нічога, што нагадвала б каляніяльныя часы. Горад некалькі разоў руйнаваўся вывяржэньнямі вулькана і землятрусамі (апошні раз у 1986 годзе). Пасьля моцнага вывяржэньня 1854 году сталіца была часова перанесеная ў Нуэва Сан-Сальвадор. Значныя руйнаваньні адбыліся і ў 1934 годзе, а ў 1980-х гадах горад значна пацярпеў ад вайсковых дзеяньняў грамадзянскай вайны.
Праз Сан-Сальвадор праходзіць Панамэрыканская аўтастрада. Таксама, горад злучаны аўтамабільная дарогай з марскім портам Ла Лібэртад на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна, а зь іншым портам Акаджутла, Сан Сальвадор злучаецца чыгункай. У 50 км на поўдзень ад гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сан-Сальвадор (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
