Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
Карл V (24 лютага 1500 — 21 верасьня 1558) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі, вядомы у сваіх гішпанскіх уладаньнях, як Карл I. Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Гішпаніі, Ізабэле, каралеве Кастыліі і Фэрдынанду, каралю Арагона, а таксама імпэратару Максіміляну І.
Карл быў гаспадаром вялікай часткі Эўрапэйскага кантынэнту ад 1519 году да часу свайго адрачэньня ад трону ў 1556 годзе. У часы яго караляваньня па Эўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаньнямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Нямеччыне пачыналася ноч, над яго ўладаньнямі ў Амэрыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі Нямеччына, Аўстрыя, Нідэрлянды, Паўднёвая Італія, землі Арагона ды Кастыліі, а таксама кастыльскія калёніі ў Амэрыцы да Філіпінах. Можна сказаць, што імпэрыя Карла V стала першай супэр-дзяржавай сьвету.
Карл V вызначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяньнем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 году з публікацыі «95 Тэзаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй ды абаронай сваёй цёткі Катарыны Арагонскай у яе мэтрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Ангельшчыны.
Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў флямандзкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыцьцё бургудзкіх Нідэрляндаў у шмат чым паўплывала на яго жыцьцё. Нарадзіўшыся спадкаемцам Бургундзкай дынастыі, нямецкіх Габзбургаў ды гішпанскім Трастамара, Карл вольна размаўляў па-галяндзку, нямецку, гішпанску, француску ды італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-гішпанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-француску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».
Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі франзуская ды галяндзкая, на якіх ён размаўляў з маленства. Гішпанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоваў, якія былі пастаўленыя перад ім гішпанскімі Картэсамі, для атрыманьня гішпанскае кароны. Нягледзячы на тое, што Гішпанія зь яе магутным флётам і войскам, яе багацьцямі заакіянскіх калёніяў, была галоўнай часткай яго ўладаньняў, ён ніколі не стаў абсалютным гішпанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.
10 сакавіка 1526 году Карл ажаніўся на сваёй кузынцы Ізабэле Партугальскай. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабэла падзялялі шчырую прыязнасьць адно да аднаго. Заўчасная сьмерць Ізабэлы 1 траўня 1539 году пакінула Карла эмацыйна зруйнаваным. Па яе сьмерці імпэратар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.
У 1556 годзе Карл адрокся ад трону, сыйшоўшы ў кляштар Сьвятога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імпэратар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым ня менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе спраў імпэрыі. Па сваім адрачэньні Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Гішпанскаму сваю гішпанскую імпэрыю, якая ўключала ў сябе саму Гішпанію, Нідэрлянды, Нэапалітанскія землі і гішпанскія ўладаньні ў Амэрыке. Брат імпэратара, Фэрдынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імпэратара.
Карл адыйшоў з гэтага сьвету 21 верасьня 1558 году ў выніку захворваньня на малярыю. Праз дваццаць шэсьць гадоў па яго сьмерці яго рэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.
| Папярэднік Ізабэла I |
Кароль Кастыліі ды Ляона 1516–1556 |
Наступнік Філіп II |
| Папярэднік Фэрдынанд II |
Кароль Арагона 1516–1556 |
Наступнік Філіп II |
| Папярэднік Максыміліян І |
Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі 1520–1556 |
Наступнік Фэрдынанд I |
| Імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі | ||
|---|---|---|
| Каралінская імпэрыя | ||
| Сьвятая Рымская імпэрыя |
Атон I · Атон II · Атон III · Гэнрых II · Конрад II · Гэнрых II · Гэнрых IV · Гэнрых V · Лётар II · Фрыдрых I · Гэнрых VI · Атон IV · Фрыдрых II · Гэнрых VII · Людовік IV · Карл IV · Жыгімонт · Фрыдрых III · Максімілян I · Карл V · Фэрдынанд I · Максімілян II · Рудольф II · Матыяс · Фэрдынанд II · Фэрдынанд III · Леапольд I · Ёзэф I · Карл VI · Карл VII · Франц I · Ёзэф II · Леапольд II · Франц II
|
|
| Каралі Гішпаніі | ||
|---|---|---|
| Габсбургі (1516—1700) |
||
| Гішпанскія Бурбоны (1700—1808) | ||
| Банапарты (1808—1813) |
||
| Гішпанскія Бурбоны (1819—1868) | ||
| Савойская дынастыя (1871—1873) | ||
| Гішпанскія Бурбоны (1874—1931, з 1975) | ||
| Каралі Сыцыліі | ||
|---|---|---|
| Отвілі 1130—1198 |
||
| Гогенштаўфэны 1194—1266 |
||
| Анжу 1266—1282 |
||
| Арагонскія й гішпанскія каралі (Трынакрыя) 1282—1516 |
Пэдра I Вялікі · Хаймэ I · Фэдэрыга II · Пэдра II · Людовік I · Фэдэрыга III · Марыя Сыцылійская · Мартын I Малодшы · Мартын II Старэйшы · Фэрнанда I Справядлівы · Альфонса I Вялікадушны · Хуан I Вялікі · Фэрнанда II Каталік · Хуана I Вар'ятка · Карл II · Філіп I · Філіп II · Філіп III · Карл III · Філіп IV
|
|
| Савойская дынастыя 1713—1720 |
||
| Габсбургі 1720—1735 |
||
| Бурбоны 1735—1816 |
||
| Каралі Нэапалю | ||
|---|---|---|
| Анжу, Анжу-Дурацца, Валюа-Анжу 1266—1442 |
Карл I · Карл II · Робэрт Мудры · Джавана I · Людовік I · Карл III · Уладзіслаў · Людовік II · Джавана II · Рэнэ I
|
|
| Дынастыя Трастамара 1442—1501 |
||
| Францускія каралі 1501—1504 |
||
| Гішпанскія каралі 1504—1700 |
||
| Габсбургі 1714—1734 |
||
| Бурбоны 1734—1806 |
||
| Напалеонаўскі сатэліт 1806—1815 |
||
| Бурбоны 1815—1816 |
||
| Каралі Сардыніі | ||
|---|---|---|
| Арагонскія й гішпанскія каралі 1323—1713 |
Хаймэ I · Альфонс I · Пэдра I · Хуан I · Марцін I · міжцарства · Фэрнанда I · Альфонса II · Хуан II · Фэрнанда II · Карл I · Філіп I · Філіп II · Філіп III · Карл II · Філіп IV
|
|
| Габсбургі 1713—1720 |
||
| Савойская дынастыя 1720—1861 |
||