Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
| Леапольд II Leopold II |
|
| Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі | |
|---|---|
| Каранацыя | 9 кастрычніка 1790, Франкфурт |
| Папярэднік | Ёзэф II |
| Наступнік | Франц II |
| Кароль Вугоршчыны і Харватыі | |
| Каранацыя | 15 лістапада 1790, Прэсбург |
| Папярэднік | Ёзэф II |
| Наступнік | Франц II |
| Кароль Багеміі | |
| Каранацыя | 6 верасьня 1791, Прага |
| Папярэднік | Ёзэф II |
| Наступнік | Франц II |
| Вялікі герцаг Тасканы | |
| Папярэднік | Франц I |
| Наступнік | Фэрдынанд III |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні | Пэтэр Леапольд Ёзэф Антон Ёахім Піюс Ґотард |
| Нарадзіўся | 5 траўня 1747, Вена |
| Памёр | 1 сакавіка 1792, Вена |
| Дынастыя | Габсбургі |
| Жонкі | Марыя Луіза Гішпанская |
| Бацька | Франц I |
| Маці | Марыя Тэрэзія |
Леапольд II (5 траўня 1747 – 1 сакавіка 1792) (па-нямецку: Leopold II) — кароль Нямеччыны (рымскі кароль) з 1790 года, абраны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі 30 верасьня 1790 году, трэці сын Франца I і Марыі Тэрэзіі.
Нарадзіўся ў Вене. Пасьля сьмерці другога сына, Карла, быў прызначаны ў пераемнікі бацькі на тасканскім пасадзе, і пасьля сьмерці бацькі, 18 жніўня 1765 году, уступіў у кіраваньне Тасканай пад імем Пятра Леапольда І (П'етра Леапольда I). Спачатку пад кіраўніцтвам давераных імпэратрыцы, маркіза Бота і графа Розэнбэрга, пасьля самастойна, Леапольд праводзіў умераныя, але пасьлядоўныя рэформы.
У 1790 годзе Леапольд успадкаваў імпэратарскую карону пасьля бязьдзетнага брата. Дзяржава знаходзілася у поўным разладаваньні. Леапольд прыклаў значныя намаганьні да заспакаеньня саслоўнага, нацыянальнага і клерыкальнага незадавальненьня. Паўстаньне ў Бэльгіі і Вугоршчыне было задушана; Рэйхэнбахскай дамовай (ліпень 1790) атрымалася ўтрымаць Прусію ад набыткаў у Польшы; аўстра-турэцкая вайна скончылася ў 1791 годзе Сыстоўскім мірам.
Да Вялікай француская рэвалюцыі Леапольд, хоць і брат Марыі-Антуанэты, ставіўся насьцярожана, і толькі пасьля спробы ўцёкаў караля згадзіўся спачатку з прускім паслом Бішафвэрдэрам, потым з самім Фрыдрыхам Вільгэльмам II, на пільніцкім зьезьдзе, адносна абаронча-наступальных дзеяньняў супраць Францыі. З прыняцьцем францускай канстытуцыі Людовікам XVI (14 верасьня 1791 года) Леапольд абвясьціў мэту пагадненьня папярэдне дасягнутай. Новыя цяжкасьці прывялі да саюзу нямецкіх дзяржаваў 7 лютага 1792 году; але і зараз Леапольд думаў болей аб абароне. Пасьля абвяшчэньня вайны з боку Францыі Леапольд нечакана памёр 1 сакавіка 1792 году.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||