Людовік XVI

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Людовік XVI

Людовік XVI (па-француску: Louis XVI; 23 жніўня 1754 — 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фэрдынанда. Пры ім пасьля скліканьня Генэральных штатаў ў 1789 пачалася Вялікая Француская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў канстытуцыю 1791 году, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянэраў і нават паспрабаваў бегчы з краіны. 21 верасьня 1792 году скінуты, аддадзены суду Канвэнта і пакараны на гільяціне.

Пасьля зьвяржэньня рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозьвішча Капэт (франц. Capet), ад імя яго продка Гуга Капэта, заснавальніка дынастыі Капэтынгаў (галіной якой зьяўляецца дынастыя Бурбонаў).

Commons-logo.svg  Людовік XVIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў