Людовік XII (кароль Францыі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Людовік XII

Людовік XII (па-француску: Louis XII) (27 чэрвеня 14621 студзеня 1515), меў мянушку «Бацька Народа» (па-француску: Le Père du Peuple). Быў 35-ым каралём Францыі, і адзіным манархам з Валуа-Арлеанскае лініі дынастыі Валуа. Адрозьніваўся вельмі актыўнай замежнай палітыкай.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людовік нарадзіўся 27 чэрвеня 1462 года ў Шато дэ Блюа, у Блюа, Цюрэнь (сёняшні дэпартамэнт Луар-э-Шэр). Сын Шарля, герцага Арлеанскага і Марыі Клеўскай, ён сам стаў герцагам Арлеанскім па сьмерці свайго бацькі ў 1465 годзе.

У 1480-ых Людовік прыняў удзел у так званай Вар'яцкае вайне супраць каралеўскае ўлады. Разам з Францыскам ІІ, герцагам Брытонскім, ён уступіў у бой з каралеўскім войскам у бітве пры Сэнт-Абін-дзю-Карм'ер, але быў ушчэнт разьбіты і ўзяты ў палон. Атрымаўшы каралеўскае дараваньне, ён далушыўся да свайго кузэна, караля Карла VІІІ, у італьянскай кампаніі. Па сьмерці свайго кузэна Людовік стаў каралём Францыі.

Хатняя і замежная палітыка. Караляваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што ён прыйшоў да ўлады даволі позна і вельмі нечакана, Людовік дзейнічаў энэргічна, правёўшы рэформы ў францускай юрыдычнай сыстэме, зьнізіўшы падаткі і палепшыўшы арганізацыю ўрада, у шмат чым паўтараючы сваёго сучасніка Генрыха VІІ, караля Ангельшчыны. Людовік таксама прадэманстраваў вялікі талент у кантролі над сваім шляхецтвам, асабліва над магутнай фракцыяй Бурбонаў, што вельмі паспрыяла стабільнасьці францускага ўрада. Блюаскай прывілеяй 1499 года ды Ліёнскай прывілеяй 1510 года ён пашырыў паўнамоцтвы каралеўскіх суддзяў і зрабіў крокі да барацьбы з карупцыяй у юрыдычнай сыстэме. Заблытанае францускае заканадаўства, заснаванае на звычаях, мела быць сабрана ў кодэкс і ратыфікавана каралеўскай праклямацыяй.

У сваіх намаганьньнях усталяваць кантроль над Міланскім герцагствам, на якое ён меў спадчынныя правы праз сваю бабку, Валентыну Вісконьці, Людовік распачаў шэраг вайсковых кампаніяў, якія сталі пачаткам Італьянскіх войнаў. У 1499 годзе французы пасьпяхова ўсталявалі кантроль над Міланам ,які на 12 наступных гадоў стаў францускай цьвержай ў Італіі. Найвялікшы посьпех Людовіку прынесла перамога ў бітве пры Аньядэлла ў 1509 годзе падчас вайны з Вэнэцыяй. Нягледзячы на посьпехі з 1510 года акалічнасьці зьмяніліся не на карысьць Францыі, калі Папа-Ваяўнік Юлій ІІ ўзыйшоў на папскі пасад і сфармаваў Сьвятую Лігу, якая мела супрацьстаяць амбіцыям французаў у Італіі.

Людовік, разам з Фердынандам ІІ Арагонскім, зрабіў спробу падзелу Неапалітанскага каралеўства. Умовы падзелу былі вызначаныя ў Гранадзкае дамове 1500 года паміж двымя манархамі. Нягледзячы на гэта, паміж Гішпаніяй і Францыяй выбухнула вайна, і да 1504 года французы згубілі сваю долю неапалітанскіх уладаньняў.

Людовік стаўся каралём, які быў шанаваны сваім народам. На момант яго сьмерці дэфіцыт кароннага скарбу ня быў большы за дэфіцыт на час сьмерці Карла VІІІ ў 1498 годзе, нягледзячы на шэраг дарагіх вайсковых выправаў у Італію. Яго фіскальныя рэформы праведзенныя ў 1504 і 1508 гг. падцягнулі і палепшылі збор падаткаў. Ён заслужана дастаў тытул "Бацькі Народа" ("Le Père du Peuple"), якім ён быў узнагароджаны Гэнэральнымі Станамі ў 1506 годзе.


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Людовік XII (кароль Францыі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў