Бэнджамін Франклін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Бэнджамін Франклін | |
| Benjamin Franklin | |
| Род дзейнасьці | палітык, вучоны, дыпламат, журналіст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 17 студзеня 1706 |
| Месца нараджэньня | Бостан, ЗША |
| Дата сьмерці | 17 красавіка 1790 |
| Месца сьмерці | Філадэлфія, ЗША |
Бэ́нджамін Фра́нклін (па-ангельску: Benjamin Franklin; 17 студзеня1706—17 красавіка 1790) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыплямат, грамадзянскі дзеяч. Зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё фізыкі. Дасьледаваў і распрацоўваў тэорыі электрычнасьці. Вынайшаў маланкаадвод, біфакальныя лінзы, адмысловую печ.
Выдаваў газэту Pennsylvania Chronicle. Выдаваў Альманах Жабрака Рычарда (па-ангельску: Poor Richard's Almanack) ды Газэту Пенсыльваніі (па-ангельску: Pennsylvania Gazette), стаў багатым чалавекам, што дало яму магчымасьць займацца навуковымі дасьледаваньнямі. Адыграў значную ролю ў заснаваньні Унівэрсытэта Пенсыльваніі.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |