Марк Твэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марк Твэн
анг. Mark Twain
Mark Twain Sarony.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс
Псэўданімы Марк Твэн,
сьер Люі дэ Конт
Нарадзіўся 30 лістапада 1835
пасёлак Флорыда, штат Місуры, ЗША
Памёр 21 красавіка 1910
Рэдынг, Канэктыкут, ЗША
Грамадзянства ЗША ЗША
Сужэнец Q7088070
Дзеці Q7649832, Q5125968, Q6170445
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-празаік, журналіст
Гады творчасьці 18641910
Напрамак гумар, сатыра
Мова ангельская
Дэбют «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса»
Подпіс
Марк Твэн (1909)

Марк Твэн (па-ангельску: Mark Twain, сапраўднае імя Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс (па-ангельску: Samuel Langhorne Clemens); 30 лістапада 1835, пасёлак Флорыда, штат Місуры — 21 красавіка 1910, Рэдынг, штат Канэктыкут; пахаваны ў Элмайры, штат Нью-Ёрк) — выбітны амэрыканскі пісьменьнік, журналіст і грамадзкі дзеяч. Яго творчасьць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, філязофская фантастыка, публіцыстыка і іншыя, і ва ўсіх жанрах ён нязьменна займае пазыцыю гуманіста і дэмакрата.

На піку кар’еры ён быў, верагодна, найпапулярнейшай фігурай у Амэрыцы. Ўільям Фолкнэр пісаў, што ён быў «першым па-сапраўднаму амэрыканскім пісьменьнікам, і ўсе мы з тых часоў — яго спадкаемцы», а Эрнэст Гэмінгўэй пісаў, што «ўся сучасная амэрыканская літаратура выйшла з адной кнігі Марка Твэна, якая называецца „Прыгоды Гэкльбэры Фіна“».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў апавяданьнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражаньні ад падарожжа ў Эўропу і Палестыну ў кнізе нарысаў «Прасьцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагодзьдзе» (1873, з Ч. Д. Ўорнерам), гумарыстычнага зборніка «Старыя і новыя апавяданьні» (1875). Найбольшую вядомасьць атрымалі два цыклі твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі Місысыпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місысыпі», 1875, «Жыцьцё на Місысыпі», 1883; аповесьці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэднявечныя» тэмы (алегарычная аповесьць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канэктыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д’Арк яе пажа і сакратара Люі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражаньні ад кругасьветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесьцей «Прасьцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзьве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедлібэрг» (1899), сэрыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадзкія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасьць афіцыйнай маралі, параўноўваў амэрыканскую мінуўшчыну з сучаснасьцю, Старому сьвету супрацьпастаўляў Новы як увасабленьне амэрыканскай цывілізацыі; яны насычаныя фальклёрнымі і міталягічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваліся.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод перакладчыкаў твораў Марка Твэна на беларускую мову І. Гурскі, П. Кавалёў, Алесь Марціновіч, Янка Маўр, Іван Пташнікаў, А. Савіцкі, Барыс Сачанка, Язэп Семяжон, М. Татур, Міхась Ткачоў, Т. Хадкевіч і інш. У 1982 годзе Беларускі тэатар імя Якуба Коласа паводле яго аднайменнай аповесьці паставіў спэктакль «Прыгоды Гекльбэры Фіна».

Некаторыя пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прынц і жабрак. Повесьць для юнацтва. Пераклаў з расейскай мовы М. Краўцоў. Вільня. Віленскае выдавецтва. 1928. 215 с. Б.т.
  • Прыгоды Тома Сойера. Раман. Пераклаў з расейскай мовы Я. Маўр. Менск. Дзяржвыд Беларусі. Юндзетсектар. 1935. 207, [1] с. 10185 экз.
  • Прыгоды Гекльберы Фіна. Пераклад з расейскай мовы. Менск. ДВБ. Юн. літ. 1937. 287, [1] с. 20185 экз.
  • Прыгоды Тома Соера. Аповесьць. Пераклаў з расейскай мовы Я. Маўр. Менск. Дзяржвыд Беларусі. Дзіцячая літ. 1939. 253, [1] с. 7000 экз.
  • Прынц і жабрак. Пераклаў з расейскай Я. Маўр. Менск. Дзярж. выд-ва пры СНК БССР. 1940. - 216, [2] с. 7000 экз.
  • Утаймаванне веласіпеда : Апавяданні. 1971. Мінск. Беларусь. 188 с. 5500экз.
  • Прынц і жабрак. Аповесць. Для сярэд. шк. узросту. Пераклаў А. Савіцкі. Мінск. Юнацтва. 2001. 187, [1] с. (Школьная бібліятэка). 15670 экз. Б.ц.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марк Твэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў