Марыя Тэрэзія
| Марыя Тэрэзія Maria Theresia |
|
| Эрцгерцагіня Аўстрыі, Імпэратрыца Сьвятой Рымскай Імпэрыі, кароль Вугоршчыны, каралева Чэхіі, каралева Харватыя і Славеніі, герцагіня Пармы, герцагіня Мілану, герцагіня Люксэмбурга |
|
|---|---|
| Папярэднік | Карл VI |
| Наступнік | Ёзэф II |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 13 траўня 1717, Вена |
| Памерла | 29 лістапада 1780, Вена |
| Пахавана | Імпэратарскі склеп, Капуцынэркірхэ, Вена |
| Cужэнец | Франц I Стэфан |
Мары́я Тэрэ́зія (па-нямецку: Maria Theresia, 13 траўня 1717 — 29 лістапада 1780) — эрцгерцагіня Аўстрыі, кароль Вугоршчыны (менавіта так, таму што Вугоршчынай у прынцыпе ня можа кіраваць жанчына) з 25 чэрвеня 1741, каралева Багеміі з 20 кастрычніка 1740 (мела гэтыя тытулы асабіста, па спадчыне) і імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі (як супруга, а затым удава Франца I Стэфана Лятарынгскага, выбранага імпэратарам у 1745). Заснавальніца Лятарынгскага адгалінаваньня дынастыі Габсбургаў. Валадарыньне Марыі Тэрэзыі — час актыўных рэформаў. Яна ўваходзіць у лік прадстаўнікоў дынастыі, якая карысталася найбольшай папулярнасьцю.
Сярод яе шматлікіх нашчадкаў — два імпэратара (Ёзэф II і Леапольд II), а таксама знакамітая каралева Францыі «аўстрыячка» Марыя-Антуанэта.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марыя Тэрэзія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||